wd wp Пошук:

Зміцер Вішнёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вішнёў. Зміцер Вішнёў (1973, Дэбрэцэн, Венгрыя) — беларускі паэт і літаратурны крытык, займаецца жывапісам і перформансам.

Вывучаў філалогію і журналістыку ў ВНУ Мінска і Масквы. Адзін з заснавальнікаў выдавецтва «Галіяфы».

Аўтар кніг паэзіі і прозы «Штабкавы тамтам» (1998), «Тамбурны маскіт» (2001), «Трап для сусліка, альбо Некрафілічнае даследаванне аднаго віду грызуноў» (2002), «Верыфікацыя нараджэння» (2005), «Ich sitze im Koffer» (па-нямецку, Берлін, 2006), «Фараон у заапарку» (2007). Творы З. Вішнева перакладзены больш чым на дваццаць моў.

Удзельнік многіх міжнародных паэтычных фестываляў і кангрэсаў.

Стыпендыят Literarisches Colloquium (Берлін, Германія, 2006).

Некаторыя пераклады

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1016705581 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Պոպկով Ա. Аднакласнікі — 2006.
  3. Henneberg, Nicole Antworte, du Mistkerl!(ням.) . Der Tagesspiegel (28 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 13 жніўня 2021.

Літаратура

  • Вішнёў Зміцер // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be