Зоя Іванаўна Падліпская
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Падліпская. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янучок. Зоя Іванаўна Падліпская (дзяв. Янучок; нар. 1964) — беларуская філолаг, пісьменніца, паэтэса. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сястра Таісіі Трафімавай і Ларысы Пшанічнай[1].
Біяграфія
Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка. З 2009 г. — галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»[1].
Творчасць
Друкавалася ў газеце «ЛІМ»; часопісах «Полымя», «Маладосць», «Роднае слова», «Першацвет» і інш. Аўтар кніг паэзіі[1].
Зноскі
Літаратура
- Мы горды своими земляками // Земля отцов ― земля святая : Лучники: история, люди, события, факты / В. С. Видлога. ― Минск, 2009