Зоя Феліксаўна Светава
Зоя Феліксаўна Светава (руск.: Зо́я Фе́ликсовна Све́това) (31 мая 1948, Масква, СССР) — расійскі журналіст і публіцыст, прадзюсар, праваабаронца, аўтарка дакументальнага рамана «Прызнаць невінаватага вінаватым»[1].
Біяграфія
У 1982 годзе скончыла Маскоўскі інстытут замежных моў імя Марыса Тарэза.
У 2000-2002 гадах была экспертам у Фондзе Сораса па праграмах, звязаных з развіццём правы, судовай сістэмы і з тэмай правоў чалавека ў Расеі[2].
У 2008-2016 гадах працавала ў Грамадскай назіральнай камісіі Масквы[3]. У 2016 годзе вылучалася ў мардоўскую ОНК, аднак не была ўключаная ў яе склад[4].
Праца ў СМІ
- 1991—1993 — часопіс «Сям’я і школа»
- 1993—2001 — аглядальнік газеты «Русская мысль»
- 1994—1999 — асістэнт карэспандэнта маскоўскага бюро «Радыё Франс»
- 1999—2001 — асістэнт карэспандэнта маскоўскага бюро газеты Libération
- 2001—2003 — карэспандэнт аддзела «Чалавек і абставіны» газеты «Новые Известия»
- 2002—2004 — прадстаўнік у Маскве арганізацыі «Рэпарцёры без межаў»
- 2003—2004 — спецыяльны карэспандэнт аддзела палітыкі штодзённай газеты «Русский курьер»
- 2004—2005 — рэдактар аддзела ўнутранай палітыкі «Русский курьер»
- 2009 — аглядальнік часопіса The New Times
Публікавала артыкулы ў газетах «Коммерсант», «Русский телеграф», «Общая газета», «Новая газета», «Московские новости», у часопісах The New Times, «Огонёк», «Итоги», «Еженедельный журнал», а таксама у франкамоўных выданнях: Ouest-France, France Soir, Depeche du midi (Францыя), Le quotidien (Люксембург).
Працавала прадзюсарам тэлеканала «France 2».
Палітычная пазыцыя
У верасні 2014 года падпісала заяву «Круглага стала 12 снежня» з патрабаваннем вывесці з тэрыторыі Украіны расійскія войскі[5].
Зноскі
- ↑ Зоя Светова. Признать невиновного виновным(нявызн.), Выдавецтва «Время» . Праверана 1 сакавіка 2017.
-
↑ [Зоя Светова Стужка навінаў “РИА Новости”](http://ria.ru/go/authors/svetova_zoya/)(нявызн.) (недаступная спасылка). ria.ru. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2016. Праверана 1 сакавіка 2017. - ↑ Зоя Светова: Ад на земле(нявызн.). Радио Свобода. Праверана 1 сакавіка 2017.
- ↑ Грани.Ру: В Москве прошла акция протеста против разгрома ОНК(руск.) . mirror715.graniru.info. Праверана 1 сакавіка 2017.
- ↑ Заявление «Круглого стола 12 декабря» к Маршу Мира 21-го сентября
Зноскі
Спасылкі
- Спасылкі на некаторыя працы Архівавана 30 ліпеня 2010.
- Артыкулы ў часопісе The New Times