Зыгмунт Красінскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Красінскі. Зыгмунт Красі́нскі (польск.: Zygmunt Krasiński; 19 лютага 1812, Парыж — 23 лютага 1859) — польскі празаік , драматург ; прадстаўнік рамантызму.
Біяграфія
Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце (1827—1929). Дэбютаваў гістарычнымі аповесцямі. Найбольш значны твор — драма «Нябоская камедыя» (1835), у якой адлюстраваны канфлікт паміж паэтычнай асобай і будзённасцю прыватнага жыцця, асуджанасць старога свету і гістарычная бесперспектыўнасць рэвалюцыі як разбуральнай сілы. Месіянізм, вера ў прагрэс чалавецтва праз пакуты, ахвяры, маральнае ўдасканаленне ў драме «Ірыдыён» (1836), паэмах «Тры думкі Генрыка Лігэнзы» (1840), «Напярэдадні» (1843), цыкле «Псалмы будучыні» (1845—1948). У лістах З. Красінскага ўтрымліваецца каштоўная інфармацыя пра літаратуру, мастацтва, філасофію эпохі.
Выбраная бібліяграфія
- Dzieła literackie. T. 1—3. Warszawa, 1973.
- Listy do Delfiny Potockiej. Warszawa, 1975.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118715518 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118715518 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118715518 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
- Малюковіч С. Красінскі // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
- Janion M. Zygmunt Krasiński: Debiut i dojrzałość. Warszawa, 1962.
- Sudoiski Z. Korespondencja Zygmunta Krasińskiego. Warszawa, 1968.
- Śliwiński M. Antyk i chrześcijaństwo w twórczości Zygmunta Krasińskiego. Słupsk, 1986.