Зянон Пазняк
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пазняк. Зяно́н Станісла́вавіч Пазня́к (нар. 24 красавіка 1944, в. Суботнікі, Іўеўскі раён) — беларускі палітык і грамадскі дзеяч, археолаг, мастацтвазнаўца, пісьменнік. Адзін з заснавальнікаў «Мартыралогу Беларусі» (1988) і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» (1989—1999), старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ (з 1999).
Біяграфічныя звесткі
Беларус, каталік. Унук беларускага дзеяча ў міжваеннай Польшчы Янкі Пазняка. Бацька загінуў на фронце ў снежні 1944. Скончыў Суботніцкую сярэднюю школу, мастацтвазнаўчае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1967), аспірантуру пры Інстытуце этнаграфіі, мастацтвазнаўства і фальклору АН БССР (1972).
З 1960-х шмат рабіў для захавання гістарычнай спадчыны, помнікаў архітэктуры і гісторыка-архітэктурнага асяроддзя. У 1969 разам з Лявонам Баразной апублікаваў у газэце «Правда» артыкул «Заботясь о будущем», спрабуючы выратаваць ад знішчэння гістарычную вуліцу Няміга, што адтэрмінавала знішчэнне многіх гістарычна каштоўных будынкаў і кварталаў у цэнтры Мінска, у т.л. Траецкага прадмесця, Верхняга горада і Ракаўскага прадмесця.
Займаўся мастацтвазнаўствам. У 1974 пазбаўленны працы ў Інстытуце мастацтвазнаўства, з 1976 займаўся археалогіяй. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР, вывучаў перыяд позняга Сярэднявечча ў Беларусі, займаючыся раскопкамі Мінска, Лоска і інш. У 1981 абараніў дысертацыю па гісторыі беларускага тэатра, з прычыны канфлікту з кіраўніцтвам інстытута абарона адбылася ў Ленінградзе.
У 1988 адкрыў і археалагічна даследаваў масавыя пахаванні людзей у Курапатах. У чэрвені 1988 у газеце «Літаратура і мастацтва» апублікаваў артыкул «Курапаты — дарога смерці» аб растрэлах у прыгарадзе Мінска тысяч мірных грамадзян у сталінскую эпоху. Масавая дэманстрацыя памяці ахвяр сталінізму («Дзяды-88») 30.10.1988 была разагнаная ўладамі з ужываннем дубінак і слёзатачывых газаў. Вынікам стаў рост апазіцыйных настрояў і ўтварэння Аргкамітэта па стварэнні Беларускага народнага фронту, начале якога стаў З. Пазняк. Старшыня Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» (1989—1999) і партыі БНФ (1993—1999).
Пазней Зянон Пазняк сказаў:[1]
Дачыненьні з электаратам у той час складаліся такім чынам, што калі не казаць праўду, то трэба было казаць хлусьню. Фронт адкінуў КПСС і здабыў Незалежнасьць краіны на ідэях праўды, служэньня народу і Айчыне.</p>
Праціўнікі Фронту стаялі на ідэях СССР, КПСС, калгасаў і супраць незалежнасьці краіны.
Ужо ў першым туры выбараў 4 сакавіка [1990](/1990 "1990") года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. З мая 1990 па студзень 1996 — дэпутат [Вярхоўнага Савета](/Вярхоўны_Савет_Беларусі "Вярхоўны Савет Беларусі") XII склікання, кіраўнік [апазіцыі БНФ](/Апазіцыя_Беларускага_народнага_фронту_«Адраджэньне» "Апазіцыя Беларускага народнага фронту «Адраджэньне»"). Дабіваўся адкрыцця праўды пра маштабы [Чарнобыльскай катастрофы](/Чарнобыльская_катастрофа "Чарнобыльская катастрофа"), зацвярджэнню [бел-чырвона-белага сцяга](/Бел-чырвона-белы_сцяг "Бел-чырвона-белы сцяг") і [герба Пагоні](/Герб_Пагоня "Герб Пагоня") як дзяржаўных сімвалаў, удзельнічаў у распрацоўцы сацыяльна-эканамічнага заканадаўства. У [1992](/1992 "1992") пад кіраўніцтвам З. Пазняка фракцыяй БНФ у ВС РБ створана Канцэпцыя эканамічнага развіцця Беларусі[[2]](/Зянон_Пазняк#cite_note-2).
У 1994 годзе Зянон Пазняк ажаніўся з аднапартыйкай Галінай Вашчанка. Для 50-гадовага Пазняка гэта быў першы шлюб.
