wd wp Пошук:

Зігфрыд Ленц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ленц.

Зігфрыд Ленц (ням.: Siegfried Lenz; 17 сакавіка 1926, Элк, Усходняя Прусія — 7 кастрычніка 2014, Гамбург) — нямецкі пісьменнік, навеліст, драматург.

Біяграфія

Зігфрыд Ленц нарадзіўся 17 сакавіка 1926 года ў мястэчку Элк ва Усходняй Прусіі ў сям’і мытнага чыноўніка.

Творчасць

Дэбютаваў раманам «Ястрабы ў небе» (1951). Вядомасць прынёс раман «Урок нямецкай» (1968) пра антыфашысцкае Супраціўленне ў II сусветную вайну. У раманах «Хлеба і відовішчаў» (1959), «Жывы прыклад» (1973), «Краязнаўчы музей» (1978), «Страта» (1981), «На пляцы» (1985) выяўлены ўзаемадачыненні асобы і гісторыі, маральныя паводзіны чалавека ў трагічных абставінах II сусветнай вайны, пошукі ідэальнага героя. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Такой пяшчотнай была Зулейкен» (1955), «Парушальнік спакою» (1965), «Эйнштэйн перасякае Эльбу каля Гамбурга», «Пах мірабелі» (абодва 1975), філасофскай драмы-прытчы «Час бязвінных» (1961), радыёп’ес. Яго творам уласцівы сюжэтная разгалінаванасць, дакладнасць дэталі, ускладненасць сімволікі, уплыў філасофіі экзістэнцыялізму.

Бібліяграфія

Некаторыя творы:

  • Ястрабы ў небе (1951)
  • Хлеба і відовішчаў (1959)
  • Урок нямецкай (1968)
  • Жывы прыклад (1973)
  • Краязнаўчы музей (1978)
  • Хвіліна маўчання (ням. Schweigeminute; 2008)

Кнігі Ленца перакладзены на 30 моў свету і іх агульны тыраж складае каля 25 мільёнаў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118571680 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118571680 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118571680 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118571680 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. LIBRIS — 2014. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.

Літаратура

  • Лявонава Е. Ленц // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be