wd wp Пошук:

Кабаясі Іса

Кабаясі Іса (яп.: 小林一茶, таксама вядомы як Ятара (яп.: 弥太郎, Ятара:; 15 чэрвеня 1763 -5 студзеня 1828) — японскі паэт, майстар хайку.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Касівабара правінцыі Сінай (цяпер правінцыя Сінанамаці, прэфектура Нагана), атрымаўшы імя Кабаясі Набуюкі. Яго бацька, селянін, аўдавеў і ажаніўся паўторна, аднак другі шлюб быў нешчаслівым. Ва ўзросце 13 гадоў Іса з’ехаў у Эда (цяперашні Токіа) на заробкі. Ва ўзросце 25 гадоў ён пачаў вывучаць паэзію пад кіраўніцтвам Мідзагуці Самару і Ніракуана Кабаясі Ціку-а ў школе Кацусіка. З часам ён атрымаў заступніцтва Сэйбі Нацумэ. Ва ўзросце 51 года Іса пасля доўгіх падарожжаў вярнуўся ў родныя мясціны.

Творчасць

Паэзія Іса адрозніваецца выкарыстаннем асабістых матываў, дзіцячай шчырасцю, ужываннем мясцовых дыялектаў і дыялогавых формаў. Напісаў больш за 20000 вершаў і велізарную колькасць малюнкаў хайга. Найбольш вядомымі апублікаванымі зборнікамі яго твораў з’яўляюцца «Дзённік смерці майго бацькі» і «Мая вясна».

Беларускія пераклады

На беларускую мову яго творы перакладалі Вольга Гапеева, Макс Шчур.

  • Выбраныя хайку / Кабаясі Іса. — Мінск : Галіяфы, 2021. — 112, [3] с.

Зноскі

  1. 1 2 Issa // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Issa // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

  • Makoto Ueda: Dew on the grass: the life and poetry of Kobayashi Issa, Brill, Leiden 2004, ISBN 90-04-13723-8

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты Японіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be