Кавабата Ясунары
Кавабата Ясунары (яп.: 川端 康成 — Kawabata Yasunari; 11 чэрвеня 1899, Осака — 16 красавіка 1972), вядомы японскі пісьменнік, кавалер французскага ордэна літаратуры і мастацтва (1960), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1968). Асноўныя творы: аповесці «Тысячакрылы журавель», «Снежная краіна», «Старая сталіца», «Стогн гары» і інш. Сваёй ключавой працай сам Кавабата лічыў аповесць «Мэйдзін». Творы пісьменніка перакладзеныя на шмат моў свету. Памёр у сябе дома ў Дзусі ў 1972 г., па адной з версій, з-за атручэння ўгарным газам. Паводле другой версіі, лічыцца, што Кавабата здзейсніў самазабойства, аднак сапраўдныя прычыны смерці дагэтуль застаюцца нявысветленымі.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118776940 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Yasunari Kawabata // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118776940 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.