wd wp Пошук:

Казімеж Айдукевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Айдукевіч.

Магіла Айдукевіча

Казімеж Айдукевіч (польск.: Kazimierz Ajdukiewicz; 12 снежня 1890 г., Цярнопаль, цяпер Украіна — 12 красавіка 1963 г., Варшава, Польшча) — польскі логік і філосаф. Правадзейны член Польскай АН1952).

Біяграфія

Казімеж Айдукевіч нарадзіўся 12 снежня 1890 года ў Цярнопалі, які тады ўваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі, у сям’і чыноўніка Браніслава Айдукевіча (польск.: Bronisław Ajdukiewicz) і Магдалены Гартнер (польск.: Magdalena Gartner). Скончыў пачатковую школу ў Кракаве і гімназію ў Львове. У 1908 годзе паступіў у Львоўскі ўніверсітэт, дзе вывучаў філасофію ў Казімежа Твардоўскага, логіку ў Яна Лукасевіча і матэматыку ў Вацлава Сярпінскага. У 1912 годзе абараніў дысертацыю «Аб апрыярызме прасторы ў Канта ў дачыненні да генезісу паняцця прасторы», напісаную пад кіраўніцтвам Твардоўскага, і атрымаў ступень доктара філасофіі; працягнуў адукацыю ў Гётынгенскім універсітэце, дзе слухаў лекцыі Э. Гусерля, А. Рэйнаха[en], Л. Нэльсана і Д. Гільберта[12][13].

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Айдукевіч быў прызваны ў аўстра-венгерскую армію і ваяваў на італьянскім фронце. У 1918 годзе, пасля ўтварэння незалежнай Польскай дзяржавы, уступіў у польскую армію. У 1920 годзе ажаніўся з Марыяй, дачкой Казімежа Твардоўскага, пазней у іх нарадзіліся сын і дачка. Дэмабілізаваўся ў канцы 1920 года ў чыне капітана артылерыі[12][13].

У 19221925 гадах — дацэнт Львоўскага ўніверсітэта[12]. У 1925—1939 гадах быў прафесарам Варшаўскага і Львоўскага ўніверсітэтаў[14]. У 1938 годзе ўзначаліў Пазнаньскае філасофскае таварыства[15].

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Айдукевіч заняў кафедру метадалогіі і тэорыі навукі (пазней пераназваную ў кафедру логікі) у Пазнаньскім універсітэце, у 1948—1952 гадах працаваў рэктарам гэтага ўніверсітэта. З 1953 года — галоўны рэдактар часопіса «Studia logica» («Лагічныя даследаванні»)[15]. У 1955 годзе пераехаў у Варшаву, дзе працаваў прафесарам логікі Варшаўскага ўніверсітэта і адначасова ўзначальваў сектар логікі ў Інстытуце філасофіі і сацыялогіі[pl] Польскай акадэміі навук[13][14].

Памёр уначы 12 красавіка 1963 года ад сардэчнага прыступу[13].

Навуковая дзейнасць

Прадстаўнік львоўска-варшаўскай школы, якая ставіла задачу лагічнага абгрунтавання і ўмацавання рацыяналізму ў процівагу ірацыяналізму. Паводле філасофскіх поглядаў быў блізкі да ідэй лагічнага пазітывізму. Распрацаваў логіка-семантычную канцэпцыю значэння як спосабу ўжывання тэрміна ў пэўнай канцэптуальнай сістэме тэорыі лагічнага вываду, індуктыўнай логікі(руск.) бел., азначэння, лагічнай семантыкі і сінтаксісу.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Kazimierz Ajdukiewicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118501283 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118501283 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. 1 2 3 4 5 Collinson D. Biographical Dictionary of Twentieth-Century Philosophers — 1996. — ISBN 978-0-415-06043-1
  6. Personal Authority Wikibase of the Czech Republic Праверана 30 красавіка 2021.
  7. 1 2 (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  8. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  9. 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997.
  10. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=AJDUKIEWICZ,%20Kazimierz%20 Праверана 26 сакавіка 2019.
  11. (unspecified title) Праверана 9 мая 2021.
  12. 1 2 3 Kazimierz Ajdukiewicz. Życiorys twórcy definicji dowodu, wynikania i twierdzenia(нявызн.) (недаступная спасылка). // Portal internetowy «zeŚwiata.pl». Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 1 лютага 2016.
  13. 1 2 3 4 Polish Philosophy Page. Kazimierz Ajdukiewicz(нявызн.) (недаступная спасылка). // Sito web della Facoltà di Scienze della Formazione dell’ Università degli Studi di Catania. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2011. Праверана 1 лютага 2016.
  14. 1 2 Кондаков Н. И. Логический словарь-справочник. 2-е изд. — М.: Наука, 1975. — 720 с. — С. 18.
  15. 1 2 Айдукевіч Казімеж. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Перакладчыкі Польшчы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be