wd wp Пошук:

Казімеж Пшэрва-Тэтмаер

Казімеж Пшэрва-Тэтмаер (Kazimierz Przerwa-Tetmajer; 12 лютага 1865, в. Людзьмеж, Польшча — 18 студзеня 1940) — польскі пісьменнік; прадстаўнік «Маладой Польшчы».

Скончыў Ягелонскі універсітэт у Кракаве (1889). Друкаваўся з 1886.

Выдаў 8 зборнікаў вершаў (1891—1924), якім уласцівы імпрэсіяністычна-сімвалісцкі характар, метафарычнасць, музычнасць; звяртаўся да пейзажнай, інтымнай і філасофскай лірыкі. У драмах «Сфінкс» (1893), «Завіша Чорны» (1901), «Рэвалюцыя» (1906) выразныя сімвалісцкія тэндэнцыі. Сэнс быцця чалавека, праблемы сучаснасці і мастацтва ў раманах «Анёл смерці» (1898), «Пані Мэры» (1901), «Гібель» (1905); прырода, традыцыі і побыт жыхароў польскіх Татраў у цыкле апавяданняў «На Скалістым Падгаллі» (1903—10). У гістарычным рамане «Легенда Татраў» (1910—11) мастацкае асэнсаванне гісторыі Польшчы 17 ст. Раман «Канец эпапеі» (т. 1—4, 1913—17) пра вайну 1812 і ўдзел у ёй палякаў.

Асобныя творы К. Тэтмаера ў перакладзе на беларускую мову друкаваліся ў газеце «Наша ніва» (1910—13).

Адно з апавяданняў «Дудар» пераклаў на беларускую мову Вацлаў Ластоўскі[5], верш «На дзень анёла» — Алег Мінкін[6].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Kazimierz Przerwa-Tetmajer // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12350175X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. http://spadchyna.glubmusej.by/be/nasha-spadchyna/znakamityya-zemlyaki/245-z-gistoryi-dudy-na-glybochchyne
  6. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура

  • Хмяльніцкі М. Тэтмаер // БелЭн у 18 т. Т. 16. Мн., 2003.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be