Казіс Борута
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Борута. Ка́зіс Бо́рута (літ.: Kazys Boruta; 6 студзеня 1905 — 9 сакавіка 1965) — літоўскі паэт, пісьменнік, перакладчык, грамадскі дзеяч, заслужаны дзеяч мастацтваў Літоўскай ССР.
Біяграфія
Нарадзіўся 6 студзеня 1905 года ў вёсцы Кулакай Людзінаўскай воласці Марыямпальскага павета Сувалкаўскай губерні. У час Першай сусветнай вайны сям’я эвакуіравалася ў Расію і ўвосень 1915 года абгрунтавалася ў Маскве. Тут Казіс Борута пачаў вучыцца ў гімназіі. У 1918 годзе вярнуўся з бацькамі ў Літву.
Вучыўся ў Марыямпале ў гімназіі, з 1920 года — ў настаўніцкай семінарыі, адкуль быў выключаны за святкаванне 1 Мая; экзамены здаў экстэрнам. Паступіў у 1924 годзе ў каўнаскі Літоўскі ўніверсітэт, у 1925 уключыўся ў дзейнасць эсэраў-максімалістаў і быў выключаны з універсітэта за супрацьурадавыя выступленні (пратэст супраць пакаранняў смерцю).
У 1926, 1928—1930 гадах вучыўся ў Венскім і Берлінскім універсітэтах. У 1927 годзе быў высланы з Літвы за антыдзяржаўную дзейнасць. У 1927—1928 гадах, калі жыў у Рызе, супрацоўнічаў з латышскімі пісьменнікамі і мастакамі левых поглядаў, арганізаваў выдавецтва, выпусціў літаратурны альманах «Аўдра» («Бура»), зборнік вершаў «Літва крыжоў», зборнік апавяданняў «Вецер смуты з палёў». У 1928 годзе быў высланы з Латвіі.
Быў адным з заснавальнікаў і актыўных супрацоўнікаў авангардысцкага левага часопіса «Трачас фронтас» («Трэці фронт»; 1930—1931) — органа трэцяфронтаўцаў. У 1931 годзе вярнуўся ў Літву. У 1932 годзе быў рэдактарам альманаха «Дарбас» («Праца»). За ўдзел у падрыўной нелегальнай дзейнасці адбываў зняволенне ў 1933—1935 гадах. У 1935—1940 гадах займаўся літаратурнай, рэдактарскай, журналісткай працай, працаваў у рэдакцыі часопіса «Дзіенавідзіс». З 1940 года жыў у Вільнюсе. Пасля вайны працаваў у Інстытуце літоўскай літаратуры да 1946 года.
Увесну 1946 года быў арыштаваны савецкімі рэпрэсіўнымі органамі па абвінавачванні ў прыналежнасці да нелегальнай патрыятычнай арганізацыі. Адбываў пакаранне ў лагеры ў Варкуце. У 1956 годзе вярнуўся ў Вільнюс. Вярнуўся да літаратурнай працы, займаўся перакладамі, пералажэннямі для дзяцей народных казак. У 1965 годзе ганараваны званнем заслужанага дзеяча культуры Літоўскай ССР. Памёр 9 сакавіка 1965 года. Пахаваны на могілках Роса ў Вільнюсе.
Творчасць
Аўтар зборнікаў паэзіі «Песні пра ніцыя вербы», «Літва крыжоў» (абодва 1927), «Хлеб надзённы» (1934), «Вершы і паэмы» (1938), аповесцяў «Млын Балтарагіса» (1945), «Прыгоды Юргіса Пакятурыса» (1963), раманаў «Драўляныя дзівосы» (1938), «Пайшлі, каб прынесці на сваіх плячах сонца» (1940), кнігі казак «Неба падае» (1955) і інш. Паэзія Боруты вылучаецца экспрэсіўнасцю, проза — фальклорнай стылізацыяй.
Пераклады
На беларускую мову паэтычныя творы Боруты перакладалі Г. Кляўко і А. Разанаў (у кн. «Літоўская савецкая паэзія», т. 1, 1977), прозу — Разанаў (у зб. «Бурштынавыя пацеркі», 1984).
Выданні
- A-lo! Pirmoji poetiška raketa (eilėraščiai). Kaunas. 1925.
- Dainos apie svyruojančius gluosnius. Lyrika ir poema. Kaunas: Žalia vėtra, 1927.
- Kryžių Lietuva (eilėraščiai). Ryga: Džiugas ir Ko, 1927.
- Drumstas arimų vėjas. Apsakymai. Ryga: Audra, 1928.
- Namas Nr. 13. Kaunas—Ryga: Audra, 1928.
- Vosylius (poema). 1931.
- Duona kasdieninė (eilėraščiai). Kaunas: Prometėjus, 1934.
- Eilės ir poemos. Kaunas: Sakalas, 1938.
- Mediniai stebuklai arba dievadirbio Vinco Dovinės gyvenimas ir darbai. Kaunas: Sakalas, 1938.
- Kelionės į Šiaurę nuo seniausių laikų iki šių dienų. Kn. 1—2. Kaunas: Spaudos fondas, 1938—1939.
- Kryžių Lietuva. 2-asis patais. ir papild. leid. Kaunas: Spaudos fondas, 1940.
- Saulė ant savo pečių parnešti išėjo. Kaunas: LTSR Valst. l-kla, 1940.
- Baltaragio malūnas, arba kas dėjosi anuo metu Paudruvės krašte. Kaunas: Valst. grož. lit. l-kla, 1945.
- Baltaragio malūnas, arba Kas dėjosi anuo metu Paudruvės krašte. Chicago: Terra, 1952.
- Dangus griūva: lietuviškos pasakos arba kas girdėta-negirdėta, bet į pasakas sudėta apie gyvulėlius, paukščius ir žvėris. Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1955.
- Šiaurės kelionės į nuo seniausių laikų iki šių dienų. Narsiųjų keliauninkų didvyriški žygiai ir darbai. Pataisytas ir papild. leid. Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1957.
- Sunkūs paminklai. Apysaka-kronika. Viklniu: Valst. grož. lit. l-kla, 1960.
- Baltaragio malūnas, arba kas dėjosi anuo metu Paudruvės krašte. 2-asis patais. leid. Vilnius: 1962, 1971.
- Jurgio Paketurio klajonės su visokiais pavojais, arba Šventa teisybė, melo pasakos, kartūs juokai ir linksmos ašaros. Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1963.
- Suversti arimai. Devynios eilių ir poemų knygos. Vilnius: Vaga, 1964.
- Dangus griūva, arba Mūsų pasakų išmintis ir sąmojis visiems, mažiems ir dideliems: pasakos. Vilnius: Vaga, 1965.
- Pagirio linksmybės: eilėraščiai. Vilnius: Vaga, 1974.
- Dangus griūva, arba Mūsų pasakų išmintis ir sąmojis visiems, mažiems ir dideliems: pasakos. Vilnius: Vaga, 1979.
- Mediniai stebuklai: romanas; Baltaragio malūnas: apysaka. Kaunas: Šviesa, 1979.
- Čir vir vir pavasaris: [eilėraščiai]. Vilnius: Vaga, 1981.
- Mediniai stebuklai: romanas; Baltaragio malūnas: apysaka. Kaunas: Šviesa, 1983.
- Jurgio Paketurio klajonės su visokiais pavojais, arba Šventa teisybė, melo pasakos, kartūs juokai ir linksmos ašaros: pasaka-apysaka. 4-asis leidimas. Vilnius: Vaga, 1984.
- Lyrika: rinktinė. Vilnius: Vaga, 1984.
- Baltaragio malūnas: romanas. 4-asis leidimas. Vilnius: Vaga, 1996. 188 p.
- Dangus griūva, arba Mūsų pasakų išmintis ir sąmojis visiems, mažiems ir dideliems: pasakos. Vilnius: Alka, 1997.
- Gyvenimas drauge su draugu: atsiminimų metmens apie jaunystės draugę ir žmoną Oną Kazanskaitę-Borutienę. Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 1999.
- Baltaragio malūnas, arba Kas dėjosi anuo metu Paudruvės krašte: [apysaka]. Vilnius: Alma littera, 2002
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Kazys Boruta // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Борута Казис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Борута Казис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Казіс Борута