Кай Бекман
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бекман.
Карын (Кай) Бекман, народжаная Тэландэр (швед. Karin (Kaj) Beckman, 2 лютага 1913, Энчэпінг — 15 жніўня 2002, Экерэ) — шведская дзіцячая пісьменніца і кніжны ілюстратар.
Біяграфія і творчасць
Карын Тэландэр нарадзілася ў 1913 годзе ў Энчэпінгу. Яе бацька быў дырэктарам банка, а маці — мастачкай. Дзяцінства Кай прайшло ў Энчэпінгу. Скончыўшы школу для дзяўчынак у Еўле, яна паступіла ў Тэхнічную школу ў Стакгольме, а затым у Акадэмію мастацтваў. Там яна пазнаёмілася з Перам Бекманам, за якога выйшла замуж у 1939 годзе і з якім пасля стварыла мноства сумесных работ.
Кай Бекмана ілюстравала як уласныя дзіцячыя кнігі, так і кнігі іншых аўтараў. Крыніцамі натхнення для яе служылі прырода, вандроўкі і карціны такіх мастакоў, як Джота і Фра Анджэліка. У 1942 годзе яна, разам з Перам Бекманам, стварыла ілюстрацыі да кнігі Яльмара Бергмана «Lasse i Rosengård». Яна таксама ілюстравала казкі Андэрсана і першыя пяць выпускаў анталогіі дзіцячай літаратуры «Min skattkammare».
У 1969 году Кай Бекмана апублікавала кнігу для дзяцей «Lisen kan inte sova». Аднак самым яе вядомым творам стала серыя кніг пра Монса і Мары, створаная ў 1970-х гадах. Сумесна з мужам Бекман стварыла камплект лялек і масак, прызначаны для дзіцячых гульняў, а таксама складное дрэва з адтулінамі, на якім дзеці маглі размясціцца падчас чытання або адпачынку. Некаторыя з кніг Кай Бекмана створаны ў суаўтарстве з сынам Мікаэлем: яна пісала вершы, а ён рабіў да іх фотаілюстрацыі. Акрамя кніжных ілюстрацый, мастачка стварала калажы, аплікацыі і гравюры з расліннымі і казачнымі матывамі. У 1973 годзе яна стала лаўрэатам прэміі Эльсы Бескаў. Некаторыя творы мастачкі прадстаўленых у зборы Нацыянальнага музея Швецыі.
Кай Бекман памерла ў 2002 годзе на востраве Экерэ.
Зноскі
- ↑ Kaj Beckman // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kaj Beckman // The Fine Art Archive — 2003.
- 1 2 3 4 5 Karin (Kaj) Beckman 1913-02-02 — 2002-08-15 Konstnär, illustratör, författare Праверана 1 верасня 2020.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.