wd wp Пошук:

Калумбан

Не блытаць з Калумб. Не блытаць з Калумба. Калумбан (лац.: Columbanus; каля 540, Лейнстэр — 23 лістапада 615, Бобіа) — ірландскі манах, асветнік, прапаведнік-місіянер у краінах Заходняй Еўропы.

Нарадзіўся і вырас у Ірландыі. Паступіў у манастыр у Бангары ў той час, калі ірландскія манастыры былі цэнтрамі культуры. Праз некалькі гадоў ён набыў вопыт, каб самому прапаведаваць Евангелле, спачатку ў Брытаніі, а затым — у Галіі. З групай манахаў у 591 г. пакінуў Ірландыю (тагачасны цэнтр распаўсюджвання хрысціянства і царкоўнай адукаванасці на Захадзе) і адправіўся на кантынент. Заснаваў там шэраг манастыроў: у Бургундыі, Нейстрыі, Аўстразіі і Лангабардскім каралеўстве. Толькі ў Паўночнай Францыі ім былі заснаваны чатыры манастыры. З-за канфлікту з каралевай Брунгільдай быў выгнаны з Нанта і апынуўся ў Германію, дзе вёў прапаведніцкую дзейнасць. У 612 (ці 614) г. Калумбан заснаваў у Паўночнай Італіі адзін з самых знакамітых манастыроў — манастыр Бобіа, пераўтвораны пасля ў буйны навуковы цэнтр. Там ён і быў пахаваны.

Разам з вучнямі Галам і Сігібертам Калумбан вёў асветніцкую дзейнасць, якая спрыяла захаванню антычных традыцый і станаўленню духоўных і свецкіх школ. Ён напісаў манаскія статуты, кнігу пакаянняў, пропаведзі, каментарыі да псалмоў, шэраг вершаў і пасланняў.

Існуе паданне, якое сцвярджае, што святы Калумбан спрабаваў прапаведаваць славянам, але пачынанне гэта не мела поспеху.

Папа Ян Павел II афіцыйна ўхваліў Святога Калумбана як заступніка матацыклістаў. Таксама з малітвамі да Святога Калумбана звяртаюцца ў выпадку паводак.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Saint Columban // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Mirabile: Digital Archives for Medieval Culture — SISMEL – Edizioni del Galluzzo. Праверана 31 мая 2021.

Літаратура

  • Columbanus. Studies on the Latin writings. Ed. by M. Lapidge. Woodbridge, 1997 (= Studies in Celtic history, 17). ISBN 9780851156675.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі VII стагоддзя
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be