wd wp Пошук:

Кандрат Лейка

Кандрат Лейка (5 (17) верасня 1860, в. Збочна на Слонімшчыне — 6 верасня 1921, г. Здалбунаў, цяпер Ровенская вобласць, Украіна) — беларускі пісьменнік, празаік, драматург і педагог.

Біяграфія

Вучыўся ў Азярніцкім вучылішчы, Свіслацкай настаўніцкай семінарыі за казённы кошт. З 1879 года па накіраванні працаваў настаўнікам у Косаве. У лютым 1918 года Кандрата Лейку паралізавала, яго перавезлі ў г. Здалбунаў (на Валыні) да брата, дзе ён памёр і пахаваны.

Творчасць

«Снатворны мак». 1912

Пачаў пісаць вершы для дзяцей па-беларуску на пачатку 1880-х гадоў. Захаваліся вершы датаваныя 1883 годам («Сарока», «Песня ластаўкі», «Бусел»). Творы К. Лейкі друкавала «Наша ніва», «Наша думка» і «Беларускі календар» у 1911—1921 гадах. У 1912 годзе ў Вільні К. Лейка выдаў асобным выданнем п’есу «Снатворны мак» — першую п’есу для беларускага лялечнага тэатра.

У 2015 годзе у выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў зборнік К. Лейкі «Пан Трудоўскі», яго ўкладальнік — Сяргей Чыгрын, шмат гадоў збіраў творы аўтара па архівах і бібліятэках, ён жа напісаў да зборніка прадмову і склаў каментарыі.[1]

Зноскі

  1. Баль Б. Праз 100 гадоў…

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Драматургі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be