wd wp Пошук:

Канстанцін Канстанцінавіч

Канстанцін Канстанцінавіч (22 (10) жніўня 1858, Стрэльна — 28 (15) чэрвеня 1915, Паўлаўск) — расійскі вялікі князь, другі сын у сям’і вялікага князя Канстанціна Мікалаевіча і вялікай княгіні Аляксандры Іосіфаўны, якая нарадзілася прынцэсай Саксен-Альтэнбургскай, унук імператара Мікалая I.

Біяграфія

З маленства Канстанціна Канстанцінавіча рыхтавалі да марской службы. У 1877 годзе падчас Крымскай вайны ён удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць турэцкага флоту ў чыне мічмана, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4 ступені.

22 жніўня 1891 года быў прызначаны камандзірам Прэабражэнскага палка. У 1900 годзе прызначаны начальнікам усіх ваенна-навучальных устаноў Расіі. Як генерал-інспектар пабываў ва ўсіх кадэцкіх карпусах і вучылішчах Расіі.

Пісаў і публікаваў вершы пад псеўданімам К. Р., быў кваліфікаваным перакладчыкам (у прыватнасці перакладаў «Гамлета» Шэкспіра, Шылера, Гётэ, іншых класікаў заходнееўрапейскай літаратуры), напісаў драму «Цар Іўдзейскі»). У 1889 быў прызначаны прэзідэнтам Імператарскай акадэміі навук.

У 1884 годзе ажаніўся з прынцэсай Саксен-Альдэнбургскай, якая пры прыняцці праваслаўя была названа Лізаветай Маўрыкіеўнай.

Пахаваны ў велікакняжацкім склепе Петрапаўлаўскай крэпасці ля яго бацькоў.

Дзеці

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Konstantin Romanov // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Konstantin Konstantinovich Romanov // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Перакладчыкі прозы і драматургіі на рускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be