wd wp Пошук:

Карл Сэндберг

Карл Сэ́ндберг (анг.: Carl Sandburg; 6 студзеня 1878, Гейлсберг, штат Ілінойс — 22 ліпеня 1967, штат Паўночная Караліна) — амерыканскі паэт, гісторык, празаік і фалькларыст шведскага паходжання. З’яўляецца аўтарам вядомай і адной з самых грунтоўных біяграфій Абрахама Лінкальна і Мэры Тод Лінкальн і двух аўтабіяграфій. Двойчы быў узнагароджаны Пуліцэраўскай прэміяй.

Карл Сэндберг нарадзіўся ў сям’і шведскіх эмігрантаў у Гейлсбергу, штат Ілінойс. У шасцігадовым узросце ён кінуў школу і пайшоў працаваць у цырульні, потым развозіў малако, працаваў на будоўлі, займаўся сельскагаспадарчай працай у Канзасе. Пад час Іспана-Амерыканскай вайны пайшоў у войска і ваяваў у 6 ілінойскай пяхотнай дывізіі, прыймаў удзел у высадцы ў Гуаніка (Пуэрта-Рыка) 25 ліпеня 1898 года. Пасля вайны Сэндберг спрабаваў паступіць у Вэст-Пойнт, але праваліў экзамен па матэматыцы. Ён вярнуўся дагавораў і паступіў у каледж. Каледж ён кінуў у 1903 годзе не атрымаўшы дыплом, пайшоў працаваць служкай у гатэль у Дэнверы. Потым быў грузчыкам вуглю ў Амасе.

У 19101912 г.г. стаў актывістам Сацыял-дэмакратычнай партыі, быў сакратаром мэра горада Мілуокі Эміля Сэйдэла. У офісе Сацыял-дэмакратычнай партыі, у 1907 годзе ён пазнаёміўся з Ліліян Стэйхен, з якой ажаніўся ў наступным годзе. Хутка ў іх нарадзіліся тры дачкі. З 1913 года жыў у Чыкага. Тут ён пачаў сваю кар’еру ў якасці журналіста газеты «Chicago Daily News». Потым Сэндберг пачаў пісаць вершы, гісторыі, біяграфіі, навелы, творы дзіцячай літаратуры і агляды фільмаў. Адначасова ён сабраў і выдаў зборнік балад і фальклорных гісторый.

Большую частку жыцця Карл Сэндберг правёў у прадмесці Чыкага — Мідвэсце, перад тым як пераехаць у Паўночную Караліну ў 1945 годзе. Тут ён памёр у 1967 годзе.

Творчасць

  • In Reckless Ecstasy (1904) (паэзія)
  • Chicago Poems (1916) (паэзія)
  • Cornhuskers (1918) (паэзія)
  • Smoke and Steel (1920) (паэзія)
  • Rootabaga Stories (1920) (апавяданні для дзяцей)
  • Slabs of the Sunburnt West (1922) (паэзія)
  • More Rootabaga Stories (1923) (апавяданні для дзяцей)
  • Selected Poems (1926) (паэзія)
  • Abraham Lincoln: The Prairie Years (1926) (біяграфія)
  • The American Songbag (1927) (народныя песні)
  • Good Morning, America (1928) (паэзія)
  • Steichen the Photographer (1929) (гісторыя)
  • Mary Lincoln: Wife and Widow (1932) (біяграфія)
  • The People, Yes (1936) (паэзія)
  • Abraham Lincoln: The War Years (1939) (біяграфія)
  • Home Front Memo (1943) (эсэ)
  • The New American Songbag (1950) (народныя песні)
  • Complete Poems (1950) (паэзія)
  • Harvest Poems (1950) (паэзія)
  • Always the Young Strangers (1953) (аўтабіяграфія)
  • The Family of Man (1955) (выставачны каталог)
  • Honey and Salt (1963) (паэзія)
  • The Letters of Carl Sandburg (1968) (аўтабіяграфічная карэспандэнцыя)
  • Breathing Tokens (1978) (паэзія)
  • Ever the Winds of Chance (1983) (аўтабіяграфія)

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Carl Sandburg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Сэндберг Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША Катэгорыя·Паэты ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be