wd wp Пошук:

Карл Шпітэлер

Карл-Фрыдрых Георг Шпітэлер[5] (ням.: Carl Friedrich Georg Spitteler) вядомы пад псеўданімам Карл-Фелікс Тандэм (ням. Carl Felix Tandem; 24 красавіка 1845, Лісталь — 29 снежня 1924, Люцэрн) — швейцарскі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1919) «за непараўнальны эпас „Алімпійская вясна“».

Вывучаў права і тэалогію ва ўніверсітэтах Базеля, Цюрыха, Гайдэльберга. У 1871—1879 гадах жыў у Расіі.

Пісаў на нямецкай мове. У эпічнай паэме ў прозе «Праметэй і Эпіметэй» (1880—1881) заўважна перапляценне матываў антычнай міфалогіі і новых касмалагічных ідэй. Абстрактна-алегарычны характар у зборніка эпічна-фантастычных паэм «Экстрамундан» (1883), пасля якога пісьменнік эвалюцыяніраваў у бок рэалістычна-псіхалагічнага метаду (драмы «Парламенцёр», 1889; «Славалюб», 1892; навелы зборніка «Фрыдлі-скандаліст», 1891; аповесці «Густаў. Ідылія», 1892; «Лейтэнант Конрад», 1898). Паэтычным зборнікам «Матылькі» (1889) і «Балады» (1896) уласцівы памяркоўна-эксперыментальны характар. Галоўныя творы — вершаваны эпас «Алімпійская вясна» (1900—1905, перапрацаванае выданне 1910), у якім узнята тэма ўзаемаадносін мастака і ўлады, і сімвалісцкі раман «Імага» (1906). Аўтар прац па літаратуразнаўстве, эстэтыцы, перапрацовак народных балад, аўтабіяграфічнай прозы і інш.

Развіваючы класічны стыль і ідэалістычны кірунак у нямецкамоўнай літаратуры, прапанаваў арыгінальны варыянт эпічнага апавядання, які меў у перайначаных варыянтах працяг і ў літаратуры XX ст. Яго творчасць была адзначана крытыкамі, а таксама Фрыдрыхам Ніцшэ, які рэкамендаваў яго на пасаду рэдактара мюнхенскага часопіса «Кунстварт» («Мастацкі агляд»).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118616277 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 Шпиттелер Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 24 сакавіка 2021.
  5. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 т. Т.17. — Мн., 2003. — С. 459.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Швейцарыі Катэгорыя·Паэты Швейцарыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be