Карл Юнас Ловэ Альмквіст
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Альмквіст.
Карл Юнас Ловэ Альмквіст (шведск.: Carl Jonas Love Almqvist, 28 лістапада 1793, Стакгольм — 26 верасня 1866) — шведскі пісьменнік, паэт-рамантык, рамантык-крытык палітычнай эканоміі, рэаліст, кампазітар і сацыяльны крытык.[8][9][10]
Біяграфія
У 1815 годзе скончыў універсітэт Упсалы.
У 1851—1865 гадах у эміграцыі ў ЗША.
Літаратурную дзейнасць пачаў як рамантык. У эпіка-драматычнай паэме «Амарына» (1822) паказаў распад паўфеадальнага грамадства. Рэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці пераважае ў творах, сабраных пад назвай «Кніга шыпшыны» (т.1-14, 1832—1851).
Аўтар раманаў «Паляўнічы замак» (1832), «Капліца», «Палац», «Шэльнурскі млын» (усе 1838), «Можна» (1839), «Габрыэль Мімансо» (1841-42), «Тры пані Смолана» (1842—1843, рэлігійны містыцызм); зборнік вершаў «Песні» (1849).
Пад уплывам ідэй утапічнага сацыялізму напісаны «Асновы еўрапейскай незадаволенасці» (1838), «Паэзія і палітыка» (1839)
Зноскі
- 1 2 3 Carl Jonas Lovis (Love) Almquist — 1917.
- 1 2 Adolf Fredriks kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, huvudserie, SE/SSA/0001/C I a/5 (1775-1811), bildid: C0053848_00264 — С. 496. Праверана 29 красавіка 2018.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 3 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 68. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ↑ Carl Jonas Ludvig Almqvist — FinnGraven.se. Праверана 4 студзеня 2017.
- 1 2 3 4 Carl Jonas Love Almqvist (1793−1866) Праверана 6 снежня 2017.
- ↑ Carl Jonas Ludvig (Love) Almquist // http://runeberg.org/spg/15/0018.html — С. 6. Праверана 12 верасня 2021.
- ↑ Carl Jonas Love Almqvist (1793–1866)(нявызн.). Swedish Musical Heritage.
- ↑ Carl Jonas Lovis (Love) Almquist(нявызн.). Svenskt biografiskt lexikon.
- ↑ Litteraturens värden(нявызн.).
Літаратура
- Карл Юнас Ловэ Альмквіст // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).