Карл фон Асецкі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Асецкі.
Карл фон Асецкі (ням.: Carl von Ossietzky; 3 кастрычніка 1889, Гамбург — 4 мая 1938, Берлін) — нямецкі публіцыст, сатырык; радыкальны пацыфіст і антыфашыст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1935 года.
Біяграфічныя звесткі
Удзельнік 1-й сусветнай вайны, ініцыятар пацыфісцкага руху. 3 1919 сакратар берлінскага «Нямецкага таварыства міру», супрацоўнік левай прэсы. 3 1927 галоўны рэдактар часопіса «Die Weltbühne» («Сусветная трыбуна»). У вострасатырычных артыкулах і надзённых памфлетах выкрываў палітыку веймарскага ўрада, нямецкі мілітарызм і фашызм, за што не раз прыцягнуты да судовай адказнасці. Яго стылю ўласціва з’едлівая іронія. У 1933 кінуты ў канцлагер, творы яго забаронены, кнігі спалены. Памёр у турэмнай бальніцы.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118590391 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 3 Осецкий Карл фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
- Сакалоўскі У. Асецкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.