Карла Гоцы
Граф Карла Гоцы (італ.: Carlo Gozzi; 13 снежня 1720, Венецыя — 4 красавіка 1806, там жа) — італьянскі пісьменнік і драматург, аўтар казачных п’ес (ф’яб; fiabe), якія выкарыстоўваюць фальклорныя элементы сюжэту і прынцыпы камедыі дэль артэ ў выбары персанажаў-масак. Брат пісьменніка Гаспара Гоцы.
Сваю літаратурную дзейнасць Гоцы пачаў з напісання паэм, якія цалкам адпавядалі стылю Пульчы («Дзівадзейка Марфіза» і інш.) і эсэ, у якіх ён палемізаваў з Гальдоні, які праводзіў у тыя часы тэатральную рэформу.
Ад назвы п’есы Карла Гоцы «Турандот» названы астэроід (530) Турандот, адкрыты ў 1904 годзе нямецкім астраномам Максам Вольфам.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 3 4 Хлодовский Р. И. Гоцци К. // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1964. — Т. 2. — С. 313–315.
- 1 2 Гоцци Карло // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.