Карла Калодзі
Карла Калодзі, сапраўднае Карла Лорэнцыні (італ.: Carlo Collodi; 24 лістапада 1826, Фларэнцыя — 26 кастрычніка 1890) — італьянскі пісьменнік, класік дзіцячай літаратуры.
Біяграфія
Першынец у шматдзетнай сям’і, аднак з 10 дзяцей шасцёра памерлі малымі. Карла скончыў пачатковую школу ў пасёлку Калодзі (адкуль паходзіла яго маці). Пасля бацькі — слугі ў багатым доме — накіравалі сына вучыцца ў семінарыю. Але кар’ера святара не прывабіла маладога Карла, і ён стаў працаваць у кніжным магазіне.
Падчас Першай вайны за незалежнасць Італіі ў 1848 г. пайшоў служыць добраахвотнікам у войска Тасканы. У тым жа годзе заснаваў газету палітычнай сатыры Il Lampione («Ліхтар»), забароненую ў хуткім часе цэнзурай, але адноўленую праз адзінаццаць гадоў. У гэты час асноўную ўвагу Калодзі аддае тэатральнаму выданню.
У 1856 годзе Калодзі піша іранічны раман-эсэ «Раман у паравозе» (Un romanzo in vapore), які зрабіў яго вядомым. Ад таго часу пісьменнік актыўна супрацоўнічае з рознымі выданнямі.
У 1859 годзе ўдзельнічае ў Другой вайне за незалежнасць Італіі. Актыўна займаўся палітыкай, удзельнічаў у Рысарджымета.
Да 1875 года Калодзі супрацоўнічае са шматлікімі часопісамі, піша раманы і тэатральныя п’есы. Першай яго кнігай для дзяцей стала кніга перакладаў французскіх казак Шарля Перо, апублікаваная ў 1876 годзе. З таго часу літаратура для дзяцей робіцца для Калодзі галоўнай, шмат часу ён прысвячае тэкстам для школ аб’яднанай Італіі.
Сапраўдную вядомасць пісьменніку прынесла аповесць «Прыгоды Пінокіа: гісторыя драўлянай лялькі» (Le avventure di Pinocchio: storia di un burattino), якая ў 1881 годзе друкавалася часткамі на старонках дзіцячага часопіса Il Giornale dei Bambini, а ў 1883 годзе выйшла асобным выданнем. Галоўны герой − зробленая з дрэва лялька Пінокіа. Самая вядомая асаблівасць Пінокіа − нос яго расце, калі той хлусіць. Кнігу пераклалі больш чым на 80 моў.
Памёр Калодзі 26 кастрычніка 1890 у Фларэнцыі, дзе і быў пахаваны на могілках царквы Сан-Мініята-аль-Монтэ.
Беларускія пераклады
Казачную аповесць «Прыгоды Пінокіа» на беларускую мову пераклаў Яўген Салейчук.
Зноскі
- ↑ Proietti D. LORENZINI, Carlo // Dizionario Biografico degli Italiani — 2006. — Vol. 66. Праверана 7 лютага 2022.
- 1 2 Proietti D. LORENZINI, Carlo // Dizionario Biografico degli Italiani — 2006. — Vol. 66.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Коллоди Карло / под ред. О. Ю. Шмидт — М.: Большая российская энциклопедия, 1926. — ISBN 978-5-85270-292-0, 978-5-85270-324-8 Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Коллоди Карло // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Коллоди Карло // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Istituto dell’Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line
Літаратура
- Renato Bertacchini, Il padre di Pinocchio. Vita e opere di Collodi, Camunia, Milano, 1993.
- Michele Capitani, Pinocchio. Le ragioni di un successo, Prospettiva editrice, Civitavecchia, 2010. ISBN 978-88-7418-610-5
- Maura Del Serra, La commedia salvifica in Pinocchio, in «UICS-Studia», 3, 1988, pp. 1-12 (numero monografico dedicato a Collodi).
- Anna Rosa Vagnoni, Collodi e Pinocchio. Storia di un successo letterario, UNI Service, Trento, 2007, 109 pp.. ISBN 978-88-6178-077-4
- Alberto Savinio, Collodi, in Narrate, uomini, la vostra storia, Adelphi, Milano, 1984, IV ed. 2009, 1942.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карла Калодзі
- Піпі, або Ружовае малпянятка
- «Прыгоды Пінокіа» (італьянскі тэкст)
- Пінокіа ў праекце Гутэнберг Архівавана 22 красавіка 2004.
- Find-A-Grave profile for Carlo Collodi