Карла Эміліа Гада
Карла Эміліа Гада (італ.: Carlo Emilio Gadda, 14 лістапада 1893, Мілан-21 мая 1973) — італьянскі пісьменнік.
Літаратурную дзейнасць пачаў у канцы 20-х гг. Талент Гада разгарнуўся пасля вызвалення Італіі ад фашызму: зборнік антыфашысцкіх «Навел з герцагства, ахопленага полымем» (1953), сатырычна-гратэскавы раман «Пазнанне пакуты» (канчатковая рэдакцыя 1963). Найбольш характэрны твор Гада — раман «Вельмі прыкрае здарэнне на вуліцы Мерулана» (1948, канчатковая рэдакцыя 1957), у якім намаляваныя карціны жыцця Рыма пры фашызме. У творах Гада пераплятаюцца элементы верызма, сатыры, тонкі псіхалагізм. Ва ўскладненай мове Гада зліліся элементы розных дыялектаў і жаргонаў.
Зноскі
- 1 2 Patrizi G. GADDA, Carlo Emilio // Dizionario Biografico degli Italiani — 1998. — Vol. 51. Праверана 21 мая 2015.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Гадда Карло Эмилио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118689088 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
- Gersbach M. Carlo Emilio Gadda, Wirklichkeit und Verzerrung. Bern: Francke, 1969
- Baldi G. Carlo Emilio Gadda. Milano: U. Mursia, 1972