wd wp Пошук:

Карын Бое

Карын Бое (шведск.: Karin Maria Boye; 26 кастрычніка 1900, Гётэбарг — 24 красавіка 1941, Алінгсос) — шведская пісьменніца. Найбольш вядомая вершамі, але пісала таксама раманы і эсэ. Карын лічыцца прыналежнай да другога пакалення мадэрністаў.

Біяграфія

Ва ўзросце 9 гадоў яна з сям’ёй з’язджае ў Стакгольм. Яе бацька Карл Фрэдэрык «Фрыц» Бое і маці Сігнэ паходзілі з заможных служачых. У Карын былі два малодшыя браты — Свен і Ульф. З 10 гадоў яна пачала пісаць вершы.

У 1918 годзе Карын напісала друкаванымі літарамі кніжку для дзядулі на яго 70 годдзе, якая змяшчала вершы і легенды.

Карын навучалася ва Упсале, дзе вывучала грэчаскую і скандынаўскія мовы, а таксама гісторыю літаратуры.

У 1922 годзе яна дэбютавала са зборнікам вершаў «Воблака» (Moln), у якіх — развагі пра бога, жыццёвыя віры і ўласную будучыню. У 1928 Карын стала сябрам рэдакцыі сацыялістычнага часопіса Clarté. Яна таксама брала ўдзел у заснаванні часопіса і выдавецтва Spektrum і была ў складзе яго рэдакцыі ў 1931—1932 гг. Была сябрам невялікага таварыства «Куток паэтаў» (The Poets’ Corner). У 1932—1933 гг. хадзіла на псіхааналіз у Берліне.

Памерла 23 або 24 красавіка 1941 года ад звышдозы снатворнага (скончыла жыццё самагубствам). Паводле дакументаў Гётэбаргскага архіву, Карын Бое знайшлі нежывой ля валуна на пагорку на поўначы Алінгсоса.

На беларускую мову вершы Карын Бое перакладала Алеся Башарымава.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Karin Boye // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 19001026 Boye, Karin Maria // Swedish death index Праверана 13 красавіка 2018.
  4. Karin Maria, f. 1900 i Göteborgs Tyska Göteborgs och Bohus län // Swedish Census 1900 — Riksarkivet. Праверана 13 красавіка 2018.
  5. Oscars kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/6025/F I/7 (1941-1946), bildid: 00030175_00022 — С. 15. Праверана 13 красавіка 2018.
  6. Boye, Karin Maria // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/66620257Svenska gravar. Праверана 19 сакавіка 2017.
  7. Östra kyrkogården: Karin Boye — kulturgravar.se. Праверана 17 лістапада 2019.
  8. http://www.samfundetdenio.se/

Літаратура

  • Garde, Pia-Kristina (2011): Karin Boye och människorna omkring henne : en fotobok, Ellerström, Lund. ISBN 978-91-7247-284-6.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be