Кася Іофе
Кася Іофе (раней — Кацярына Глухоўская; 2 ліпеня 1995, Мінск) — беларуская паэтэса, празаік, псіхолаг, перакладчыца, даследчыца беларускай літаратуры і літаратурны крытык. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра (з 2021 года)[3].
Біяграфія
Вучылася ў філалагічным класе Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, бакалаўр медыцынскай псіхалогіі (вывучала медыцынскую псіхалогію на факультэце філасофіі і сацыяльных навук)[4][5].
Атрымала спецыялізацыі па тэрапіі мастацтвам і творчасцю (арт-тэрапіі) ў Балгарыі і Украіне ад EEATA (East-European Art-Therapy Association; EEATA), у Амерыцы (Універсітэт Каліфорніі) ды Індыі (курс па рэабілітацыйнай і рэкрэацыйнай ёзе і тэхніках Artistic Yoga у працы з пацыентамі шпіталяў, ашрам у Дэвалапуру, пад Місорам).
Працавала ў Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі, псіхолагам, рэдактарам інфармацыйных парталаў мінскага клубнага дома «Open Soul» па рэабілітацыі людзей з псіхіятрычнымі дыягназамі.
Жыве ў Кракаве (Польшча). Вучылася ў Кракаве ў Ягелонскім універсітэце на магістра аховы грамадскага здароўя[4]. Cтудэнтка магістратуры Ягелонскага універсітэта па літаратурнай крытыцы і юдаістыцы[3].
З’яўляецца актывісткай таварыства «Беларусы ў Кракаве», арганізатаркай культурных мерапрыемстваў і паэтычных спатканняў ад European Solidarity Corps i навуковай фундацыі Nausika, Закладальніца Беларускага саду ў Кракаве. Вядзе заняткі з арт-тэрапіі ў псіхіятрычным шпіталі імя доктара Ёзафа Бабіньскага (Szpital Kliniczny im. dr. Józefa Babińskiego w Krakowie). На валанцёрскіх асновах праводзіць анлайн-кансультацыі для ахвяр гвалту ў Беларусі. Таксама з’яўляецца сябрам Шматкультурнага Цэнтру Кракава па дапамозе бежанцам і мігрантам, Квіровага Цэнтру Культуры ў Кракаве, Кракаўскай Школы Паэзіі імя Александра Фрэдры, мінскіх ініцыятыў «Ідэнтычнасць і Права», «ИМЕНА», «Human Constanta», мінскага КД Open Soul па дапамозе людзям з цяжкімі хранічнымі псіхічнымі разладамі[3].
Творчасць
Першы верш напісала ў 12 гадоў[6]. Друкуецца з 2009 года. Яе вершы перакладзеныя на іншыя мовы, апублікаваныя ў літаратурных часопісах «Мишпоха», «Дзеяслоў»[7], «Верасень», «Маладосць» і інш.. Песні на яе вершы выконваюць музычныя гурты «S°unduk», «Адарвірог», «Апоўначы», «Isna Trio», «Агатка»[3]. Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі плануе ўключыць яе вершы ў выданне анталогіі сучаснай беларускай паэзіі.
У чэрвені 2022 года выступала ў якасці вядоўцы на творчай імпрэзе «Мультыкультурная Ноч Паэзіі» (Кракаў, Польшча) — вечар чытання паэзіі польскай, украінскай і беларускай, у рамках фестывалю «Культура ў выгнанні. Дні Салідарнасці на Віле Дэцыюса»[8].
Аўтар кнігі «Калі дрэва растуць з галавы» (выдавецтва«Галіяф») і самвыдатаўскай кнігі «Белы леў» ( прэмія I ст. конкурсу маладых літаратараў у намінацыі «Духоўная спадчына Беларусі»).
Перакладае з польскай, рускай, беларускай моў, а таксама з нямецкай і ідыш. Удзельніца міжнароднай перакладчыцкай творчай праграмы Rozstaje.art
Узнагароды
З’яўляецца фіналісткай паэтычных конкурсаў ім. Ларысы Геніюш (2009), ім. Чэслава Мілаша (2011), «Брамамар» (2014)[3].
- 2020 год — творчасць адзначаная ўзнагародай «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў».
- 2021 год — пераможца Міжнароднага паэтычнага фестываля імя Міхася Стральцова ў намінацыі «Дэбют»[9]
Літаратура
- Лысенка Д. Бесперапыннасць падчас спакою // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 12 сакавіка 2021. — В. 5115. — № 10. — С. 16.
- Мікуліч М. Крытэрый — талент. Анталогія сучаснай беларускай паэзіі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 19 сакавіка 2021. — В. 5116. — № 11. — С. 4.
Спасылкі
- Olga Wójcik Bialoruska literatura dla dzieci (радыёперадача з удзелам Касі Іофе)(польск.) . Radio z QLTURĄ (23 жніўня 2021). Праверана 7 жніўня 2021.
Зноскі
- 1 2 3 (unspecified title) Праверана 27 снежня 2021.
- ↑ (unspecified title) Праверана 28 снежня 2021.
- 1 2 3 4 5 Новыя сябры Беларускага ПЭН-цэнтра (нявызн.) (недаступная спасылка). Беларускі ПЭН-цэнтр. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2021. Праверана 7 жніўня 2021.
- 1 2 Мікуліч М. Крытэрый — талент. Анталогія сучаснай беларускай паэзіі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 19 сакавіка 2021. — В. 5116. — № 11. — С. 4.
- ↑ Кася Иоффе(руск.) . Полутона. Праверана 24 жніўня 2021.
- ↑ Olga Wójcik Bialoruska literatura dla dzieci(польск.) (недаступная спасылка). Radio z QLTURĄ (23 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2021. Праверана 7 жніўня 2021.
- ↑ Кася Іофе (№109) (нявызн.). Дзеяслоў. Праверана чэрвень 2020.
- ↑ Wielokulturowa Noc Poezji (нявызн.). Insrytut Kultury Willa Decjusza (12 чэрвеня 2022). Праверана 19 красавіка 2022.
- ↑ Віртуальны фестываль, дзень першы: у Мінску адкрыліся юбілейныя “Вершы на асфальце” (нявызн.). СПБ (21 лютага 2021). Праверана 24 жніўня 2021.