Катажына Бонда
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бонда.
Катажы́на Бо́нда (польск.: Katarzyna Bonda; нар. 30 лістапада 1977, Гайнаўка, Падляскае ваяводства, Польшча) — польская пісьменніца-дакументалістка беларускага паходжання[1], журналістка і сцэнарыстка. Займаецца крымінальнай тэматыкай.
Біяграфія
Скончыла школу і Беларускі ліцэй у Гайнаўцы. Яшчэ ў школе зацікавілася журналістыкай, публікавалася ў мясцовым перыядычным друку. У 1998−2004 гадах вывучала журналістыку ў Варшаўскім універсітэце[2], скончыла курсы сцэнарыстаў у Лодзскай вышэйшай кінашколе, пасля 12 гадоў працавала журналісткай у выданнях «Super Express», «Newsweek Polska», «Wprost», «TVP S.A.», «Miesięcznik Zdrowie», «Naj», «Express Wieczorny» і «Kurier Podlaski»[3]. Выкладае ў школе літаратурнай творчасці ў Варшаве, стварае ўласную школу і партал пра пісьменніцтва[4].
Творчасць
У 2007 выдала дэбютную крымінальную аповесць «Sprawa Niny Frank», якая была добра прынятая крытыкамі і намінаваная на Узнагароду Вялікага калібру[5], а таксама атрымала ўзнагароду «Дэбют года» ад выдавецтва «Media Express»[4].
Катажына Бонда ўвяла ў польскую крымінальную літаратуру новы тып дэтэктыва — паліцэйскага псіхолага Губерта Мэера, персанаж, які з’яўляецца ў творах «Sprawa Niny Frank» (2007), «Tylko martwi nie kłamią» (2010) і «Florystce» (2012). Таксама напісала дакументальныя творы «Polskie morderczynie» (2008) і «Zbrodnia niedoskonała» (2009, з Багданам Ляхам)[4].
У 2015 годзе раман «Okularnik» («Акулярнік») атрымаў узнагароду Bestseller Empiku 2015 у катэгорыі польская літаратура. Падзеі дэтэктыва адбываюцца ў падляшскім мястэчку Гайнаўка і наваколлі. У ім некалькі сюжэтных ліній, адной з якіх з’яўляецца трагічная гісторыя забойства ў 1946 годзе некалькіх дзясяткаў сялян-беларусаў жаўнерамі Арміі Краёвай з атрада Рамуальда Райса «Бурага». Раман перакладзены на шэраг еўрапейскіх моў, на беларускую мову яго пераклаў Анатоль Брусевіч.
Бібліяграфія
- Sprawa Niny Frank (2007)[5]
- Polskie morderczynie (2008)[5]
- Zbrodnia niedoskonała (2008)[5]
- Tylko martwi nie kłamią (2010)[5]
- Dziewiąta runa (2011) змененае выданне Sprawy Niny Frank[4][6][7]
- Florystka (2012)[4]
-
Cztery żywioły Saszy Załuskiej (крымінальная тэтралогія)[8]
- Pochłaniacz (2014)[9]
- Okularnik (2015)[8]
- Lampiony (неапублікаваны)
-
Czerwony pająk (неапублікаваны)
- Maszyna do pisania. Kurs kreatywnego pisania (2015)
Беларускія пераклады
- Акулярнік: [раман] / Катажына Бонда; пер. з пол. А. А. Брусевіча. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2019. — 754 с. ISBN 978-985-7210-17-6
Зноскі
- ↑ Smoleński, Paweł. [Katarzyna Bonda. My ze spalonych wsi ROZMOWA] (нявызн.). wyborcza.pl. Gazeta Wyborcza (8 сакавіка 2016).
- ↑ Ryszard Pater (red.). Encyklopedia Hajnówki(польск.) 14 (18 лістапада 2014).
- ↑ Katarzyna Bonda(польск.) (1 чэрвеня 2014).
- 1 2 3 4 5 Katarzyna Bonda(польск.) (15 чэрвеня 2015).(недаступная спасылка)
- 1 2 3 4 5 Katarzyna Bonda(польск.) (1 чэрвеня 2014).
- ↑ Dziewiąta runa(польск.) (15 чэрвеня 2015).
- ↑ Nowa odsłona „Sprawy Niny Frank”, czyli „Dziewiąta runa”(польск.) (недаступная спасылка) (15 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2015. Праверана 14 сакавіка 2016.
- 1 2 Okularnik - Katarzyna Bonda(польск.) (15 чэрвеня 2015).
- ↑ Królowa polskiego kryminału w Odwachu(польск.) (1 чэрвеня 2014).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Катажына Бонда
- Афіцыйны сайт (польск.) (англ.)