wd wp Пошук:

Клайв Стэйплз Льюіс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Льюіс. Клайв Стэйплз Лью́іс (англ.: Clive Staples Lewis, ці больш ужывальная форма C. S. Lewis, таксама вядомы сярод сяброў як Jack; 29 лістапада 1898 — 22 лістапада 1963) — ірландскі[9] пісьменнік, літаратурны крытык, хрысціянскі апалагет, акадэмік, навуковец, радыё-дыктар і эсэіст. Ён асабліва вядомы сваімі хрысціянска-апалагетычнымі творамі «Лісты Баламута» і «Проста хрысціянства», фантастычнай серыяй «Касмічная трылогія», а таксама казкамі-фэнтэзі «Хронікі Нарніі».

Льюіс быў блізкім сябрам Джона Толкіна, аўтара «Уладара Пярсцёнкаў». Абодва аўтара з’яўляліся вядучымі постацямі на англійскім факультэце Оксфардскага ўніверсітэта і ў нефармальным оксфардскім літаратурным гуртку, вядомым як «Інклінгі». Згодна з яго духоўнымі мемуарамі «Здзіўлены радасцю», Льюіс быў хрышчоны па нараджэнню ў Царкве Ірландыі, але ў падлеткавым узросце адышоў ад веры. Пад уплывам Толкіна і іншых сяброў ва ўзросце каля 30 год ізноў навярнуўся да хрысціянства, пры гэтым быў па яго ўласнаму сцверджанню «зусім звычайным, шараговым членам англіканскай царквы, не занадта „высокай“, не занадта „нізкай“ і ўвогуле не занадта якой»[10]. Яго навяртанне мела значны ўплыў на яго дзейнасць, а радыё-перадачы на тэму хрысціянства, якія ён вёў падчас Другой сусветнай вайны, зрабілі яго шырока вядомым. Ужо пад канец свайго жыцця пісьменнік пазнаёміўся і ажаніўся з амерыканскай пісьменніцай Джой Грэшам, якая праз 4 гады ва ўзросце 45 гадоў памерла ад раку касцей.

Працы Льюіса былі перакладзеныя на болей чым 30 моў свету і выдаваліся мільённымі тыражамі цягам доўгага часу. Кнігі, якія ствараюць «Хронікі Нарніі», прадаваліся найбольш, па ім ставіліся спектаклі, рабіліся экранізацыі ў кіно і на тэлебачанні. Сярод гэтага тэлевізійная серыя на BBC 1998 года, экранізацыя кнігі «Леў, вядзьмарка і адзежная шафа» 2005 года і экранізацыя кнігі «Прынц Каспіян» 2008 года.

Біяграфія

Маленства

Клайв Стэйплз Льюіс нарадзіўся ў Белфасце (Ірландыя) 29 кастрычніка 1898 года. Яго бацькам быў Альберт Джэймс Льюіс (18631929), салісітар, бацька якога, Рычард, пераехаў у Ірландыю з Уэльса ў сярэдзіне 19 ст. Яго маці была Флорэнс (Флора) Аўгуста Льюіс уроджаная Гамільтан (18621908), дачка святара Царквы Ірландыі (Супольнасць англіканскіх цэркваў). У яго быў старэйшы брат Уорэн Гамільтан Льюіс (Уорні). Ва ўзросце 4 гадоў, у кароткім часе пасля гібелі яго сабакі Джэксі, Льюіс абвясціў, што яго імя зараз Джэксі. Першы час пасля гэта не адзываўся ні на якое іншае імя, але неўзабаве згадзіўся на Джэк, імя пад якім ён быў вядомы сярод знаёмых і родных усё астатняе жыццё. Калі Льюісу было 7 гадоў, яго сям’я пераехала ў «Маленькі Лі» (Little Lie), дом, які яго бацька пабудаваў для маці ва ўсходнім Белфасце.

Творчасць

Кнігай «Леў, вядзьмарка і адзежная шафа» К. С. Льюіс разам са сваім сябрам Дж. Р. Р. Толкінам заклаў падваліны жанру «фэнтэзі». Паводле сюжэту, у час Другой сусветнай вайны чацвярых дзяцей эвакуююць углыб Англіі. Яны пасяляюцца ў доме старога прафесара. Малодшая з дзяцей, Люсі, падчас гульні ў хованкі знаходзіць у шафе-гардэробе праход у чароўную краіну — Нарнію. Там ужо 100 год зіма, якую начаравала Белая Вядзьмарка. Казка нязменна ўваходзіць у рэйтынгі самых чытаных і самых улюбёных дзіцячых кніг. Экранізацыя гісторыі, створаная кампаніямі Disney і Walden Media, стала адным з самых папулярных фільмаў 2005 года.

Беларускія пераклады

У 2000-х пераклад першай кнігі «Пляменнік чараўніка» на беларускую мову зрабіў Алесь Квіткевіч[11][12]. Пераклад так і не быў апублікаваны.

17 верасня 2016 года адбывецца прэзентацыя і старт продажаў кнігі «Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка» ў перакладзе Надзеі Кім[13].

Зноскі

  1. 1 2 Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118640526 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118640526 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. http://www.nytimes.com/aponline/2010/03/01/world/AP-AS-Afghan-What-They-Read.html
  6. http://web.archive.org/web/20160401153635/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/clive-staples-lewis
  7. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  8. 1 2 Kindred Britain
  9. Нягледзячы на тое, што Льюіс большую частку свайго жыцця правёў у Англіі, тым не менш ён лічыў сябе менавіта ірландцам: «Я не змог бы з задавальненнем жыць сярод іншага народа» і «Нябёсы — гэта Оксфард, перанесены ў цэнтр Каўнці Даўн»
  10. Льюис К. С. Просто христианство. Пер. с англ. И.Череватовой. М.: Fazenda «Дом надежды», 2005 г. ISBN 5-94880-003-2 (ст. 6)(руск.)
  11. Алесь Квіткевіч(нявызн.). Анкета Свабоды. Радыё «Свабода» (28 чэрвеня 2010). Праверана 18 лістапада 2012.
  12. Піраты Карыбаў лаюцца, як беларускія сяляне!(нявызн.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (14 траўня 2007). Праверана 18 лістапада 2012.(недаступная спасылка)
  13. «Хронікі Нарніі» выйшлі па-беларуску — 17 верасня ў Акадэмкнізе старт продажаў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Ірландыі Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be