Клаўзула
Кла́ўзула (лац.: clausula — заключэнне) — заключныя склады вершаванага радка пасля апошняга націскнога склада. Сугучныя клаўзулы ўтвараюць рыфму. Клаўзулы з’яўляюцца адным з асноўных рытмастваральных кампанентаў сілабічнага, сілаба-танічнага і танічнага вершаў. Ад характару клаўзулаў залежыць рытмічны малюнак вершаваных радкоў. Як і іншыя рытмічныя адзінкі (пірыхіі, спандэі, лагічныя націскі і інш.), клаўзулы надаюць рытмічнаму малюнку верша своеасаблівасць, адметнасць.
Тыпы клаўзулаў
- Мужчынскія — пасля націску складоў няма.
- Жаночыя — адзін склад пасля націску.
- Дактылічныя — два склады пасля націску.
- Гіпердактылічныя — тры і больш складоў пасля націску.
Літаратура
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.