wd wp Пошук:

Клод Пірон

Клод Пірон (Claude Piron, 26 лютага 1931 — 22 студзеня 2008) — швейцарскі лінгвіст, псіхолаг, перакладчык, выдатны эсперантыст, прапагандыст эсперанта і роўнасці моў, аўтар шматлікіх мастацкіх і публіцыстычных твораў на мове эсперанта.

Біяграфія

Клод Пірон Нарадзіўся ў Бельгіі ў горадзе Намюр у 1931 годзе. Атрымаўшы лінгвістычную (перакладчыцкую) адукацыю, працаваў перакладчыкам у ААН (1956—1961) і СААЗ (1961—1969), валодаў кітайскай, англійскай, рускай і іспанскай мовамі. У якасці перакладчыка наведаў шмат краін Азіі і Афрыкі. Яго шматлікія міжнародныя кантакты значна паўплывалі на эсперанта-дзейнасць. У канцы 1960-ых гадоў ён атрымаў псіхалагічную адукацыю і з 1969 года займаўся пераважна псіхатэрапіяй. У 1973—1994 гадах выкладаў псіхалогію ў Жэнеўскім універсітэце[2].

Пірон зацікавіўся міжнароднай мовай эсперанта ў 1943 годзе[3], калі быў школьнікам. Ён заставаўся актыўным прапагандыстам гэтай мовы на працягу ўсяго жыцця. На эсперанта і аб эсперанта ім была выдадзена вялікая колькасць мастацкай, вучэбнай, навуковай і публіцыстычнай літаратуры (пісаў таксама пад псеўданімам Johán Valano)[4]. Пірон з’яўляўся членам Акадэміі эсперанта, ганаровым членам Сусветнай асацыяцыі эсперанта, членам Асацыяцыі пісьменнікаў-эсперантыстаў, лаўрэатам шматлікіх прэмій і конкурсаў.

З 1978 года з’яўляўся швейцарскім падданым. 22 студзеня 2008 года памёр з-за сардэчнага прыступу (Гланд, Швейцарыя)[5][6][7].

Быў жанаты, меў трох дзяцей[8].

Пірон і эсперанта

Клод Пірон вядомы як папулярны пісьменнік на мове эсперанта. Яго мастацкія творы вылучаюцца захапляльнасцю апавядання, але ў той жа час простым стылем і актыўным выкарыстаннем «схаваных» выразных асаблівасцей эсперанта (у першую чаргу «нязвыклага», але зразумелага словаўтварэння). Значную вядомасць і папулярнасць атрымалі яго навучальныя аповесці «Герда знікла» (Gerda malaperis) і «Дазволь мне сказаць болей» (Lasu min paroli plu), у якіх захапляльны сюжэт прыведзены ў форме тэкстаў, якія паступова робяцца больш складанымі, асабліва арыентаванымі на адпрацоўку тых ці іншых граматычных асаблівасцей эсперанта.

Як эсперанта-паэт Пірон напісаў паэтычны зборнік «Па-добраму» (Malmalice, эсперантамоўная назва з’яўляецца неперакладальнай гульнёй слоў). Акрамя гэтага ён перакладаў песні з розных моў, карыстаецца папулярнасцю яго аўдыяальбом «Паласуйцеся грушай» (Frandu Piron, 1982).

У шматлікіх лінгвістычных і навукова-папулярных артыкулах аб эсперанта К. Пірон апісвае розныя лінгвістычныя і сацыялагічныя аспекты эсперанта. З’яўляючыся псіхолагам, ён вылучыў і пастаянна адстойваў тэзіс аб тым, што эсперанта «з’яўляецца больш прыстасаваным для чалавечай псіхікі, чым нацыянальныя мовы», так як больш паслядоўна адпавядае прынцыпу «падобным паняццям — падобныя формы выражэння». Вялікую вядомасць і неадназначныя адзнакі сярод эсперантыстаў атрымала яго кніга «Добрая мова» (La bona lingvo), у якой ён абараняе прынцыпы «простага эсперанта», які здольны чэрпаць рэсурсы для ўзбагачэння ў самім сабе, у сваёй граматычнай структуры (у процівагу ідэі «багатага эсперанта», які чэрпае багацце лексічных форм у нацыянальных мовах).

Пірон з’яўляўся аўтарам шматлікіх публікацый на тэму шматмоўя і моўнай праблеме (на эсперанта, французскай і англійскай мовах), у якіх ён пераканаўча абараняў эсперанта як сродак для міжнародных зносін; найбольш вядомы яго твор «Моўная праблема — ад хаосу да разважлівасці» (Le Défi des langues — Du Gâchisau bon sens, 1994, выдадзены таксама на партугальскай мове).

Найзнайчнейшыя творы

  • Серыя так званых «Ці-раманаў» (Ĉu-romanoj)
    • «Ці гатуеце вы па-кітайску» (Ĉu vi kuiras ĉine?, 1976)
    • «Ці дастаткова ён прытармазіў?» (Ĉu li bremsis sufiĉe?, 1978)
    • «Ён прыйшоў з космасу?» (ĉu li venis trakosme?, 1980)
    • «Мы сабраліся дарэмна?» (Ĉu ni kunvenis vane?, 1982)
    • «Ці памерці ёй падчас руху?» (Ĉu ŝi mortu trafike?, 1982, эсперантамоўная назва ўтрымлівае неперакладальную гульню слоў: «trafike» — падчас руху, «tra-fike» — падчас сэкса)
  • Паэзія
    • Паэтычны зборнік «Па-добраму» (Malmalice, 1977, эсперантамоўная назва ўяўляе з сабе неперакладальную гульню слоў)
  • Вучэбная літаратура на эсперанта
    • «Герда знікла» (Gerda malaperis, 1983)
    • «Дазволь мне сказаць болей!» (Lasu min paroli plu, 1984)
    • «Яны схапілі Эльзу!» (Ili kaptis Elzan!, 1985)
    • «Няма даравання» (Sen pardono, 1988, падручнік)
    • «Дзякуй, сябар!» (Dankon, amiko!, 1990)
    • «Пацалункавая хвароба» (La kisa malsano, 1991)
  • Даследаванні і праблемныя творы аб эсперанта
    • «Эсперанта — еўрапейская ці азіяцкая мова?» (Esperanto:ĉu eŭropa aŭ azia lingvo?, 1977)
    • «Псіхалагічныя рэакцыі на эсперанта» (Psikologiaj reagoj al Esperanto, 1988)
    • «Добрая мова» (La bona lingvo, 1989)
    • «Эсперанта з кропкі гледжання пісьменніка» (Esperanto de la vidpunkto de verkisto, 1992)
  • Аўдыяальбом «Паласуйся грушай» (Frandu Piron, 1982)
  • На французскай мове:
    • «Моўная праблема — ад хаосу да разважлівасці» (Le Défi des langues — Du Gâchis aŭ bon sens, 1994, выдадзена таксама на партугальскай мове)

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  2. Claude Piron. Eseoj Kaj Paroladoj. — e-Librigita de Elerno, 2008. — 253 с. — P. 1.
  3. Claude Piron (1931-2008)(нявызн.). esperanto-ondo.ru.
  4. Splitternachlass Claude Piron(ням.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2014. Праверана 10 ліпеня 2015.
  5. Forpasis Claude Piron(эсп.) . liberafolio.org (24 студзеня 2008).
  6. Sréfane Veyret Claude Piron forpasis(фр.) . agoravox.fr (1 лютага 2008).
  7. Скончался Клод Пирон(руск.) . e-novosti.info (=2008-01-24).
  8. Kaufmann, Anne. En souvenir de… claude Piron, psychologue et avocat de l’ esperanto(фр.) . hommages.ch (1 студзеня 2008).(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі на эсперанта Катэгорыя·Паэты на эсперанта Катэгорыя·Перакладчыкі на эсперанта Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на эсперанта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be