Конрад Лорэнц
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лорэнц.
Конрад Захарыяс Лорэнц (ням.: Konrad Zacharias Lorenz; 7 лістапада 1903, Вена — 27 лютага 1989, Вена) — аўстрыйскі вучоны, адзін з заснавальнікаў эталогіі — навукі аб паводзінах жывёл, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1973, сумесна з Карлам фон Фрышам і Нікаласам Тынбергенам).
Скончыў медыцынскі факультэт Венскага ўніверсітэта, але медыцынскай практыкай не займаўся, прысвяціў сябе даследаванню паводзін жывёл. У 1920-я гады прайшоў стажыроўку ў Англіі пад кіраўніцтвам вядомага біёлага і філосафа Джуліяна Хакслі. Затым пачаў самастойныя даследаванні ў Аўстрыі.
Быў членам НСДАП. У 1940 годзе стаў прафесарам Кёнігсбергскага ўніверсітэта. У гады Другой сусветнай вайны прызваны ў вермахт і камандзіраваны на Усходні фронт. У 1944 годзе пры адступленні германскай арміі трапіў у савецкі палон і чатыры гады правёў у лагеры для ваеннапалонных у Арменіі. У палоне пачаў працу над кнігай «Адваротны бок люстэрка» і адрокся ад сваіх нацысцкіх перакананняў. У 1948 годзе вярнуўся ў Германію і прывёз дадому свой рукапіс. У 1950 годзе ў Баварыі заснаваў Інстытут фізіялогіі. У 1963 годзе апублікаваў кнігу, прысвечаную агрэсіі.
Зноскі
- 1 2 3 4 http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/medicine/laureates/1973/lorenz-facts.html Праверана 21 кастрычніка 2013.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Лоренц Конрад // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ NNDB — 2002.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Конрад Лорэнц