Костас Корсакас
Костас Корсакас (літ. Kostas Korsakas; 5 кастрычніка 1909, мястэчка Пашвіціні, цяпер Пакруойскага раёна — 22 лістапада 1986, Вільня) — літоўскі савецкі паэт, крытык, літаратуразнавец і грамадскі дзеяч, заслужаны дзеяч навукі Літоўскай ССР (1959), акадэмік Акадэміі навук Літоўскай ССР (1949).
Біяграфія
Скончыў прагімназію ў Ёнішкісе (1925), у 1928 годзе — сёмы клас гімназіі ў Шаўляі. За артыкулы ў падпольным друку быў прысуджаны да чатырох гадоў зняволення; ў зняволенні правёў 1928—1930 гады. Быў памілаваны прэзідэнтам Антанасам Сметонам дзякуючы прашэнню, пад якім сабралі подпісы яго сябры.
У 1931—1936 гадах вольным слухачом наведваў літаратурныя курсы ў Каўнаскім універсітэце Вітаўтаса Вялікага.
У 1940—1941 гадах дырэктар Дзяржаўнага выдавецтва. У час Вялікай Айчыннай вайны кіраваў бюро літоўска-савецкіх пісьменнікаў у Маскве. У 1944—1945 гадах старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Літвы. З 1944 года прафесар кафедры літоўскай літаратуры Вільнюскага ўніверсітэта, у 1944—1956 гадах дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Вільнюскага ўніверсітэта. З 1946 года дырэктар Інстытута літоўскай мовы і літаратуры АН Літоўскай ССР (цяпер два асобных установы — Інстытут літоўскай літаратуры і фальклору і Інстытут літоўскай мовы).
Быў дэпутатам (1947—1963), намеснікам старшыні (1959—1963) Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР. Узнагароджаны 5 савецкімі ордэнамі, таксама медалямі.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #12745944s // BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 25 сакавіка 2017.
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.422