Крыспін Гловер
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гловер.
Крыспін Хеліян Гловер (англ.: Crispin Hellion Glover; нар. 20 красавіка 1964, Нью-Ёрк) — амерыканскі акцёр, рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст, пісьменнік, спявак.
Біяграфія
Крыспін нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і актрысы і танцоркі Бэці Гловер і акцёра Бруса Гловера. Дзяцінства правёў у Паўднёвай Каліфорніі.
У пачатку сваёй кар’еры Гловер здымаўся ў эпізодах серыялаў «Шчаслівыя дні» і «Блюз Хіл-стрыт». Яго першымі значнымі працамі былі ролі ў фільмах «Навыперадкі з месяцам» і «Настаўнікі», якія выйшлі ў 1984 годзе.
Найбольшую папулярнасць Гловеру прынесла роля Джорджа Мак-Флая ў першай частцы трылогіі «Назад у будучыню». Атрымаўшы прапанову зноў зняцца ў гэтай ролі, запатрабаваў павялічыць ганарар, але атрымаў адмову і не стаў здымацца. У другой частцы трылогіі сыграў іншы акцёр, загрымаваны пад пастарэлага Джорджа Мак-Флая.
Таксама Гловер напісаў некалькі кніг, найбольш вядомая з якіх — «Лоўля пацукоў», і запісаў альбом у стылі маргінальнай музыкі The Big Problem ≠ The Solution. The Solution = Let It Be.