wd wp Пошук:

Крыстаф Марцін Віланд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Віланд.

Крыстаф Марцін Віланд (ням.: Christoph Martin Wieland; 5 верасня 1733, Ахштэтэн, Германія — 20 студзеня 1813, Веймар) — найбуйнейшы паэт і ідэолаг нямецкага ракако, выдавец першага ў Германіі часопіса літаратуры і мастацтва «Германскі Меркурый» (ням.: Der Deutsche Merkur).

Geschichte der Abderiten (1887)

Біяграфія

Сын пастара, частку свайго жыцця правёў пры двары веймарскага герцага, дзе знаходзіўся ў сяброўскіх адносінах з Гётэ.

Пачатковы перыяд творчасці Віланда (1752—1763) — гэта перыяд пошуку ўласнага стылю. Першыя творы Віланда («Аб прыродзе рэчаў. Вершаванае павучанне ў 6 кнігах», 1752; «Дванаццаць маральных лістоў у вершах», 1752; «Выпрабаванне Аўраама», 1753; «Лісты памерлых да пакінутых сябрамі», 1753 і інш) створаны пад уплывам Бодмера і Клопштака. На драму «Клеменціна» вырашальны ўплыў аказвае Самуэль Рычардсан.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Christoph Martin Wieland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Виланд Кристоф Мартин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі Катэгорыя·Паэты Германіі Катэгорыя·Перакладчыкі прозы і драматургіі на нямецкую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be