Крысціна Лугн
Крысціна Лугн (швед. Kristina Lugn; 14 лістапада 1948, Тыерп, лен Упсала — 9 мая 2020) — шведская паэтэса і драматург.
Біяграфія
Бацька — вайсковец, маці — выкладчыца. Крысціна вырасла ў Шоўдэ. Дэбютавала кнігай вершаў у 1972 годзе. П’есы Лугн ідуць у тэатры Драматэн, Стакгольмскім гарадскім тэатры, у незалежным Teater Brunnsgatan Fyra, які стварыў ў 1986 годзе вядомы акцёр Алан Эдвалль і дзе Крысціна Лугн ў 1997—2011 гадах загадвала літаратурнай часткай; таксама яны ставіліся ў Эдынбургу і Нью-Ёрку. Вяла ток-шоў на Шведскім тэлебачанні.
Дачка — пісьменнік і рэжысёр Марціна Мантэліус (нар. 1975).
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ Kristina Lugn // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Författaren Kristina Lugn är död — Bonnierkoncernen, 2020. Праверана 9 мая 2020.
- ↑ https://www.tellerreport.com/news/2020-05-09-author-kristina-lugn-is-dead.HJFhfS4cI.html Праверана 9 мая 2020.
- ↑ (unspecified title) Праверана 20 ліпеня 2020.