wd wp Пошук:

Крыш’яніс Баран

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баран (значэнні). Кры́ш’яніс Ба́ран (лат.: Krišjānis Barons; 19 [31] кастрычніка 1835, Струтэле, Курляндская губерня — 8 сакавіка 1923, Рыга) — латышскі пісьменнік, фалькларыст, журналіст і грамадскі дзеяч, збіральнік дайн — латышскіх народных песень. Актыўны ўдзельнік прагрэсіўна-нацыянальнага руху «младалатышоў» 1860-х гадоў.

Біяграфія

Нарадзіўся 31 кастрычніка 1835 года ў маёнтку Струтэле (цяпер Тукумскі край), дзе яго бацька служыў прыганятым. Пазней працягваў навуку ў Вэнтспілсе і Елгаве, дзе скончыў Елгаўскую гімназію. Вучыўся ў Дэрпцкім універсітэце, дзе пазнаёміўся з Крыш’янісам Валдэмарсам і актыўна браў удзел у дзейнасці латышскага студэнцкага кружка. З-за нястачы сродкаў быў змушаны перапыніць навуку.

У 1862 годзе браў удзел у выданні пецярбургскай латышскай газеты «Петэрбургас авізэс», а потым стаў яе рэдактарам. У 1865 годзе выданне газеты было забаронена, а К. Баран як палітычна нядобранадзейная асоба трапіў пад нагляд паліцыі.

Амаль 30 гадоў прапрацаваў у Варонежскай губерні дарэктарам у сям’і абшарніка Івана Станкевіча.

Надмагільны помнік (1985).

У 1893 годзе вярнуўся ў Латвію. У Крыш’яніса Барана было шмат прац, прысвечаных прыродазнаўчым навукам, геаграфіі і мовазнаўству, але найболей значнай працай, якому ён прысвяціў усё сваё жыццё, быў працяг (з 1878 года) працы Фрыцыса Брыўземніекса па збіранні, апрацоўцы, сістэматызацыі і выданні латышскіх народных песень — дайн. Акадэмічны зборнік дайн, які ўтрымвае 217 996 тэкстаў народных песень, з’яўляецца аднай з самых манументальных прац у вобласці фалькларыстыкі ў свеце.

Сканаў у Рызе 8 сакавіка 1923 года ва ўросце 87 гадоў. Пахаваны на Вялікіх могілках Рыгі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118922890 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118922890 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Латвіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be