Курт Тухольскі
Курт Тухольскі (ням. Kurt Tucholsky; 9 студзеня 1890, Маабіт, Берлін — 21 снежня 1935, Гётэбарг) — нямецкі журналіст і пісьменнік яўрэйскага паходжання. Ён таксама пісаў пад псеўданімамі Каспар Хаўзер, Петэр Пантэр, Тэабалда Тыгер і Ігнац Вробель.
Лічыцца адным з найбуйнейшых публіцыстаў часоў Ваймарскай рэспублікі. Займаўся палітычнай журналістыкай, пэўны час з’яўляўся адным з выдаўцоў штотыднёвіка «Сусветная трыбуна» (Die Weltbühne). Курт Тухольскі працаваў у галіне грамадскай крытыкі ў традыцыях Генрыха Гейнэ. У той жа час ён быў таленавітым сатырыкам, кабарэтыстам, паэтам-песеннікам і празаікам. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі нацыстаў эміграваў у Швецыю. Скончыў жыццё самагубствам.
Фотагалерэя
- Фота 1891 г.
- Фота 1928 г.
- Віла Тухольскага ў Швецыі
- З жонкай у Швецыі. Фота 1929 г.
- Паштовая марка 1985 г.
- Памятная дошка ў Берліне.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Kurt Tucholsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Тухольский Курт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Курт Тухольскі
- Таварыства імя Курта Тухольскага (ням.)
- Артыкул «Курт Тухольскі» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
- Курт Тухольскі — Берлінскія чуткі — беларускія пераклады