wd wp Пошук:

Кіран Дэсаі

Кіран Дэсаі (англ.: Kiran Desai; 3 верасня 1971) — індыйская пісьменніца. Лаўрэат Букераўскай прэміі 2006 года за раман «Спадчына спустошаных».

Біяграфія

Кіран Дэсаі нарадзілася ў Нью-Дэлі, Індыя, і жила там да 14 гадоў. Потым яна з маткаю адзін год жыла ў Англіі, а пасля пераехала ў Злучаныя штаты, дзе вывучала творчасць пісьменнікаў у Бенінгтанскім каледжы, ва Універсітэце Холінса і ў Калумбійскім універсітэце[3].

У студзені 2010 года Нобелеўскі лаўрэат Архан Памук паведаміў, што знаходзіцца ў рамантычных стасунках з Дэсаі.[4].

Творчасць

Па ўласных словах аўтара значны ўплыў на яе як пісьменніцу аказала яе маці Аніта Дэсаі[3].

Творы

  • 1998 «Хулабала ў фруктовым садзе гуаявы» (Hullabaloo in the Guava Orchard)
  • 2006 «Спадчына спустошаных» (The Inheritance of Loss)

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120429888 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Kiran Desai // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Інтэрв’ю штомесячнаму кніжнаму агляду «boldtype»
  4. ‘Pamuk: It’s no secret, Kiran is my girlfriend’, Times of India, 1 February 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Індыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be