wd wp Пошук:

Кірстэн Німвэй

Кірстен Німвэй (нар. 23 сакавіка 1990 года) — пісьменніца, ілюстратар і мастачка з Філіпін.[1][2]

Біяграфія

Нарадзілася 23 сакавіка 1990 года ў Маніле ў сям’і філіпінцаў.[3]

Як пісьменніца працуе ў жанры фэнтэзі. З’яўляецца пераможніцай конкурсу раманістаў NaNoWriMo 2014 і 2015 гадоў.[4] Яе першы раман «The Explorers» быў выдадзены ў 2013 годзе на тагальскай мове, а 23 снежня 2014 года і ў англійскай версіі.[5] Праз год убачыў свет другі том прыгод у аўтарскім анімэ сусвеце «The Explorers»[6] з падзагалоўкам «King Maximillian».[7] Апошнія яе выдадзеныя кнігі («Silent Shadows»[8], «Bullet With A Name»[9]) адносяцца да паджанру цёмнага фэнтэзі. У цяперашні час ідзе напісанне новай часткі «The Explorers» з падзагалоўкам «Armageddon».[10]

Як мастачка і ілюстратар у дадатак да малявання персанажаў сваіх кніг з 2015 года прымае ўдзел у аздабленні старонак выпускаў бібліі-размалёўкі «Mr. Mac Bible».[11][12]

Выдадзеныя кнігі

  • The Explorers (Tagalog Edition) (Том 1) (2014)[4]
  • The Explorers (English Edition) (Том 1) (2014)[5]
  • The Explorers: King Maximillian (Tagalog Edition) (Том 2) (2015)[7]
  • Silent Shadows (Tagalog Edition) (2016)[8]
  • Bullet With A Name (Tagalog Edition) (2018)[9]

Рознае

Вольны час бавіць агучваннем анімэ.[13] Старэйшая сястра Харкін Дэксімірэ.[14]

Зноскі

  1. About Kirsten Архівавана 21 мая 2017. (англ.). Kirsten Nimwey. Проверено 30 ноября 2018.
  2. Kirsten Nimwey (англ.). Smashwords. Проверено 30 ноября 2018.
  3. Kirsten Nimwey. amazon.com.
  4. 1 2 Nimwey, Kirsten (23.12.2014) (in тагальская мова). The Explorers. CreateSpace Independent Publishing Platform. pp. 630. ISBN 9781505684643. https://www.amazon.com/gp/product/1505684641.
  5. 1 2 Nimwey, Kirsten (23.12.2014) (in англійская мова). The Explorers. CreateSpace Independent Publishing Platform. pp. 644. ISBN 9781505701524. https://www.amazon.com/gp/product/150570152X.
  6. The Explorers Wiki(англ.) . theexplorers.wikia.com. Праверана 30 лістапада 2018.
  7. 1 2 Nimwey, Kirsten (23.03.2015) (in тагальская мова). The Explorers: King Maximillian. CreateSpace Independent Publishing Platform. pp. 510. ISBN 9781508982364. https://www.amazon.com/gp/product/1508982368.
  8. 1 2 Nimwey, Kirsten (01.01.2016) (in тагальская мова). Silent Shadows. CreateSpace Independent Publishing Platform. pp. 306. ISBN 9781514849408. https://www.amazon.com/gp/product/1514849402.
  9. 1 2 Nimwey, Kirsten (15.04.2018) (in тагальская мова). Bullet With A Name. CreateSpace Independent Publishing Platform. pp. 302. ISBN 9781982011222. https://www.amazon.com/gp/product/198201122X/.
  10. Kirsten Nimwey(англ.) . Kirsten Nimwey. Праверана 30 лістапада 2018.
  11. Mr. Mac Bible(англ.) . MR MAC BIBLE.COM. Праверана 30 лістапада 2018.
  12. Mr. Mac Bible: Books(англ.) . amazon.com. Праверана 30 лістапада 2018.
  13. SeOznolam VideoTV (нявызн.). YouTube. Праверана 30 лістапада 2018.
  14. Kirsten Nimwey (Clip Studio Paint Pro) (нявызн.). DeviantArt. Праверана 30 лістапада 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Філіпінаў
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be