wd wp Пошук:

К’ель Абель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абель. К’ель Абель (дацк.: Kjeld Abell; 25 жніўня 1901, Рыбе — 5 сакавіка 1961, Капенгаген) — дацкі драматург , стваральнік філасофска-сімвалічнай драмы. З 1927 быў тэатральным мастаком. У камедыі «Згубленая мелодыя» (1935), «Ева адбывае сваю дзіцячую павіннасць» (1936) выказваецца думка пра грамадскае прызначэнне чалавека. Аўтар антынацысцкіх п’ес «Ганна Сафі Хельвіг» (1939) і «Сількебарг» (1946) пра дацкі Супраціў. У алегарычнай драме «Дні на воблаку» (1947) Абель перасцерагае пра небяспеку атамнай вайны. Драмы «Андэрсан, або Казка яго жыцця» (1955), «Дама з камеліямі» (1959) прасякнуты песімізмам.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 5. — ISBN 978-2-221-06888-5
  2. Kjeld Abell // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Абелль Кьелль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Абелль Кьелль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. http://www.litteraturpriser.dk/aut/AKjeldAbell.htm Праверана 29 снежня 2017.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be