Ладзіслаў Кліма
Ладзіслаў Кліма (чэшск.: Ladislav Klíma; 22 жніўня 1878 — 19 красавіка 1928) — чэшскі празаік, драматург і паэт, а таксама арыгінальны філосаф.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Дамажліцах у сям’і канцылярскага служачага. З маладосці цікавіўся філасофіяй, наведваў гімназію да 1895 года, калі яго выключылі за непрыязнае выказванне ў адрас манархіі. Пасля гэтага перайшоў у заграбскую гімназію, але, не скончыўшы яе, вярнуўся ў Прагу, дзе жыў на самоце і пачаў друкавацца ў часопісах. Не маючы скончанай адукацыі, жыў з спадчыны, якую атрымаў ад сваякоў, а таксама дзякуючы фінансавай дапамозе сяброў, сярод якіх быў вядомы паэт Отакар Бржэзіна.
Філасофія Л. Кліма заснавана на тэорыях саліпсізму і валюнтарызму. Знаходзіўся пад уплывам філасофскіх поглядаў Джорджа Берклі, Артура Шапенгаўэра і Фрыдрыха Ніцшэ.
Кліма пісаў філасофскія артыкулы і творы мастацкай літаратуры, але вялікая частка яго твораў засталася ў рукапісах і была выдадзеная толькі пасля яго смерці. Паводле ўласных словаў, Кліма сам знішчыў 90 % сваіх твораў. Збор твораў быў выдадзены толькі ў 1990-х гадах.
Пад уплывам сваёй філасофіі Ладзіслаў Кліма адмаўляў здабыткі цывілізацыі, злоўжываў алкаголем. Памёр ад сухотаў.
Бібліяграфія
- Svět jako vědomí a nic (1904)
- Traktáty a diktáty (1922)
- Matěj Poctivý (1922)
- Vteřina a věčnost (1927)
- Utrpení knížete Sternenhocha (1928)
- Slavná Nemesis (1932)
- Vlastní životopis filosofa L.K. (1937)
- Lidská tragikomedie (1991)
Беларускія пераклады
«Чалавечую трагікамедыю» на беларускую пераклаў Макс Шчур.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Ladislav Klima // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Літаратура
- The Fontana Dictionary of Modern Thinkers, London 1983
Спасылкі
- Чалавечая трагікамедыя (дзея 1(недаступная спасылка)), (дзея 2(недаступная спасылка)), (дзея 3(недаступная спасылка)) у перакладзе Макса Шчура.
- Што пасля смерці. Апавяданне