Ладзіслаў Фукс
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фукс. Ладзіслаў Фукс (чэшск.: Ladislav Fuks) (24 верасня 1923, Прага — 19 жніўня 1994, тамсама) — чэшскі пісьменнік, аўтар псіхалагічнай прозы, прысвечанай самоце і страху чалавека ва ўмовах вайны і фашызму.
Творы Ладзіслава Фукса вельмі самабытныя, вылучаюцца складанай метафорыкай і пабудовай сюжэту на дэталях і паўторы матываў.
Бібліяграфія
- «Pan Theodor Mundstock» (1963, «Спадар Тэадор Мундшток»)
- «Mí černovlasí bratři» (1964, «Мае чарнявыя браты»)
- «Variace pro temnou strunu» (1966, «Варыяцыі для цёмнай струны»)
- «Spalovač mrtvol» (1967, «Крэматар»)
- «Smrt morčete» (1969, «Смерць марской свінкі»)
- «Myši Natálie Mooshabrové» (1970, «Мышы Наталлі Маасгабр»)
- «Nebožtíci na bále» (1972, «Нябожчыкі на балі»)
- «Příběh kriminálního rady» (1971, «Справа крымінальнага дарадцы»)
- «Oslovení ze tmy» (1972, «Зварот з цемры»)
- «Obraz Martina Blaskowitze» (1980, «Партрэт Марціна Бласкавіча»)
- «Návrat z žitného pole» (1974, «Вяртанне з жытнёвага поля»)
- «Mrtvý v podchodu» (1976, «Мярцвяк у падземным пераходзе»)
- «Pasáček z doliny» (1977, «Падпасак з даліны»)
- «Křišťálový pantoflíček» (1978, «Крыштальны чаравічак»)
- «Vévodkyně a kuchařka» (1983, «Герцагіня і кухарка»)
- «Cesta do zaslíbené země» (1990, «Падарожжа ў абяцаную зямлю»)
- «Moje zrcadlo» (1995, «Маё люстэрка»)
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Ladislav Fuks // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- Ладзіслаў Фукс на сайце «Internet Movie Database» (англ.)