Ламберт Герсфельдскі
Ламберт Герсфельдскі (лац.: Lambertus Hersfeldensis) (памёр у 1080-я гг.) — нямецкі аналіст. Паходзіў з заможнай сям’і, атрымаў добрую царкоўную адукацыю. У 1058—1077 гг. — манах Герсфельдскага манастыра ў Цюрынгіі. Напісаў шэраг твораў, з якіх захаваліся цалкам «Аналы» і часткова «Гісторыя Герсфельдскага манастыра». «Аналы» ўтрымліваюць багаты матэрыял па палітычнай гісторыі нямецкіх зямель з 1040 па 1077 гг. Асабліва падрабязна распавядаецца пра Саксонскае паўстанне 1073 – 1075 гг. і пра сутыкненне паміж імператарам Генрыхам IV і рымскім папай Рыгорам VII, у прыватнасці пра сустрэчу ў Каносе; Ламберт Герсфельдскі дае таксама апісанне паўстання гараджан Кёльна супраць архіепіскапа Анона (адно з ранніх звестак пра гарадскі рух). У барацьбе за інвестытуру Ламберт Герсфельдскі выступаў ідэолагам тых кругоў феадальнай шляхты, якія былі апазіцыйна настроены да Генрыха IV, што адбілася на асвятленні ім палітычнай гісторыі.
Творы
- Annalen (Annales) / Erläutert von W.D.Fritz. — Berlin, 1962.
Зноскі
- ↑ Lambert Of Hersfeld // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lambert von Hersfeld // datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #10095135X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 ліпеня 2020.
Літаратура
- Holder-Egger, O. Studien zu Lambert von Hersfeld // Neues Archiv der Gesellschaft für ältere deutsche Geschichtskunde. — 1894. — Band 19. — S.
Спасылкі
- Ламперт (Ламберт) Герсфельдскі(нявызн.). Усходняя літаратура. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 22 сакавіка 2011.