wd wp Пошук:

Леан Васілеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васілеўскі. Леан Васілеўскі (польск.: Leon Wasilewski; 24 верасня 1870, Санкт-Пецярбург — 10 снежня 1936, Варшава) — польскі палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык.

3 1896 — член Польскай партыі сацыялістычнай, ППС(руск.) бел., рэдактар часопісаў «Przedświt» (1897—1905) і «Robotnica», пасля расколу 1906 — лідар ППС-Рэвалюцыйнай Фракцыі, у 1907 і 1914 — член яе Цэнтральнага рабочага камітэта, рэдактар партыйнай прэсы. Падчас Першай сусветнай вайны — дзеяч польскіх незалежніцкіх арганізацый, у 1918-19 — міністр замежных спраў, з 1928 — член Галоўнай Рады ППС і з 1931 — яе віцэ-старшыня.

З 1924 — прэзідэнт Інстытута вывучэння найноўшай гісторыі Польшчы і рэдактар (з 1929) часопіса «Niepodległość», з 1931 — прэзідэнт Інстытута вывучэння нацыянальных спраў. Даследаваў развіццё культуры і асветы, гісторыю беларускага і літоўскага нацыянальна-вызваленчага руху ў 19-20 ст. Аўтар шматлікіх прац, у т.л. «Літва і Беларусь» (1912 і 1925).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121796833 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121796833 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 4. — Мн., 1997.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. — Мн., 1994.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. — Мн., 1984.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты Польшчы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be