wd wp Пошук:

Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гаўрылаў. Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў (2 лютага 1918, в. Бердыж, Чачэрскі раён — 1941?) — беларускі паэт[1].

Біяграфія

Вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме. Паступіў у Інстытут народнай гаспадаркі, а ў 1936 г. перавёўся на літаратурны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1940) прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у танкавых войсках механікам-вадзіцелем. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — на фронце. Прапаў без вестак[1].

Творчасць

Друкаваўся з 1935 года. Вершы адметныя героіка-рамантычным пафасам, лірычнай задушэўнасцю, меладычнасцю[1].

Друкаваўся ў альманаху «Аднагодкі», у газетах «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя рэвалюцыі». Нізкі вершаў змешчаны ў зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967). У 1961 г. выйшла кніжка паэзіі «Вернасць».

Бібліяграфія

  • Вернасць. — Мн., 1961
  • у кн.: Крывёю сэрца. — Мн., 1967

Зноскі

  1. 1 2 3 Гаврилов Леонид Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 132. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be