Леанід Трафімавіч Калодзежны
Леані́д Трафі́мавіч Кало́дзежны (27.02.1935, в. Солаўе, цяпер Андрэеўшчынскі сельсавет,Аршанскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь — 26.12.2003, Орша, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія
Нарадзіўся 27 лютага 1935 года ў сялянскай сям’і вёсцы Солаўе. Пасля заканчэння школы вучыўся ў Віцебскім мастацка-графічным педвучылішчы з 1951 па 1953 год. Служыў у арміі з 1954 па 1957 год. Супрацоўнік аршанскай раённай газеты «Ленінскі прызыў» у 1958—1960 гадах. З 1961 года — мастак-афарміцель на Аршанскім ільнокамбінаце. З 1977 года ў Саюзе пісьменнікаў СССР. Памёр 26 снежня 2003 года.
Творчасць
Аповесці і апавяданні яго вытрыманы ў традыцыйнай для беларускай літаратуры рэалістычнай манеры. Тэматычна творы Леаніда Калодзежнага звязаны переважна з жыццём вёскі. Першае апавяданне пабачыла сьвет у літаратурна-мастацкім альманаху «Дзвіна» за 1958 год. Мноства апавяданняў, навелы і аповесці: «Буян» (1992 г.), «Вечнасць дымоў» (1996 г.), «Пад халодным небам» (1998 г.) — надрукаваны у перыядычных выданнях «Літаратура і мастацтва», «Полымя», «Маладосць» і інш. Аўтар кніг апавяданняў «Аўсяны звон» (1975 г.) і «Бярозы ў жыце» (1981 г.).
Бібліяграфія
- Леанід Калодзежны. Аўсяны звон : Апавяданні / Прадм.Т.Хадкевіча]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1975. — 124 с. — 7 000 экз.
- Леанід Калодзежны. Бярозы ў жыце : Апавяданні. — Мінск: Мастацкая літаратура], 1981. — 205 с. — 12 000 экз.
- Ян Скриган. Алес Палчевски. Янка Брил. Алес Асипенка. Аркадз Марцинович. Иван Шамякин. Алена Василевич. Иван Навуменка. Иван Пташников. Вечаслав Адамчик. Иван Чигринов. Михас Парахневич. Леанид Гаврилкин. Леанид Калодзежни. Янка Сипаков. Анатол Кудравец. Барис Сачанка. Микола Гил. Микола Воранов. Алес Дзятлов. Адолф Варанович. Леанид Дайнека. Генрих Далидович. Алес Жук. Аляксей Дударов. Под шепота на дъбовете : разкази за белоруското съветско село / Всъстави Симеон Владимиров ; преведоха от белоруски: Иван Дойчинов і інш.. — София: Издателство на Българския земеделски народен съюз, 1981. — 343 с.
- Леанід Калодзежны Водар палыну // Полымя : часопіс / Кастусь Кірэенка. — Мінск: Полымя, 1985. — № 10(678). — С. 141—148.
- Mikhas Streltsov, Vassil Khomchenko, Alexei Dudarev, Ivan Chigrinov, Vassil Bykov, Yanka Bryl, Vassil Gigyevich, Victor Karamazov, Alexei Kulakovsky, Vladimir Korotkevich, Anatol Kudravets, Genrikh Dalidovich, Ivan Naumenko, Alyona Vassilyevich, Boris Sachenko, Ivan Shamyakin, Victor Kozko, Olga Ipatova, Ivan Melezh, Vyacheslav Adamchik, Leonid Kolodezhny, Yanka Sipakov, Yan Skrygan, Ales Zhuk. Home fires : stories by writers from Byelorussia / compiled by Elvina Moroz. — Moscow: Raduga, 1986. — 326 с. — ISBN 5-05-000654-6.
- Леанід Калодзежны Кароткія апавяданні: «Раллі пяшчотны дух», «Зялёныя сонцы», «Крыўда», «Сачнелі травы», «Жахі навальнічнай ночы», «Белы бэз», «Вераснёўскія вогнішчы». // Маладосць : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс / Анатоль Грачанікаў і інш.. — Мінск: Цэнтральны камітэт ЛКСМБ, Саюз пісьменнікаў Беларусі, 1989. — № 08 (438). — С. 43 - 58. — ISBN ISSN: 0131-2308.
- Леанід Калодзежны. Мае солаўцы : зборнік твораў / уступны артыкул Ф.Сіўко. — Орша: Аршанская друкарня, 2004. — 62 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6738-24-5.
Літаратура
- Леанід Калодзежны // Пісьменнікі Савецкай Беларусіі: Кароткі даведнік. : Даведнік / Аляксей Гардзіцкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1981.
- Калодзежны Леанід Трафімавіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. : энцыклапедыя / пад рэд. А. В. Мальдзіса ; [рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш.] ; гал. рэд. Б. І. Сачанка]. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. — Т. 3. — С. 119. — ISBN 5-85700-123-4 (Т. 3).
- Леанід Калодзежны // Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. : Даведнік / Аляксей Гардзіцкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 251. — ISBN ISBN 5-340-00709-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кн. / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. Кн. 2-я. — Мн., 2000. С. 424.
- М. П. Кенька Калодзежны Леанід Трафімавіч. // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. : энцыклапедыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў. — Мінск: Беларусая энцыклапедыя, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 471. — ISBN 985-11-0035-8.
- Яршоў, І.А. Ад жыцця і ад сэрца // Вёрсты пройдзенных дарог : зборнік / І.А. Яршоў, В.М. Сіднякова. — Магілёў: 2003. — С. 149-155.
- Маркевіч, М. Здолеў сказаць харошае // Народнае слова : газета. — Віцебск: 26.02.2005. — С. 7.
- Маркевіч, М. Спадчына земляка // Вiцебскі рабочы : газета. — Віцебск: 01.02.2005. — С. 3.
- Салтук, А. // Вiцебскі рабочы : газета. — Віцебск: 26.02.2005. — С. 4.