wd wp Пошук:

Леанід Цімафеевіч Пракопчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пракопчык. Леанід Цімафеевіч Пракопчык (14 лістапада 1933, Мінск — 7 снежня 1998) — беларускі краязнавец, пісьменнік.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева ў 1958 годзе. Працаваў брыгадзірам, аграномам, настаўнікам, у рэдакцыях газет «Калгасная праўда» і «Знамя юности», рэдактарам на Беларускім тэлебачанні рэжысёрам на кінастудыі мультфільмаў.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года.

Дзейнасць

Даследаваў мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Змітрака Бядулі, В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Чачота, С. Манюшкі, Ядвігіна Ш. У біяграфіі Янкі Купалы выявіў новыя звесткі. Сабраў і літаратурна апрацаваў народныя легенды і паданні. Аўтар краязнаўчых нарысаў, кінасцэнарыяў, п’ес.[1]

Зноскі

  1. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 556

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be