Леанід Януаравіч Прокша
Леанід Януаравіч Про́кша (6 (19) красавіка 1912, Полацк — 9 снежня 1994[1]) — беларускі савецкі пісьменнік, журналіст. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1961 года.
Біяграфія
Л. Я. Прокша нарадзіўся 6 (19) красавіка 1912 ў Полацку. У 1931 годзе скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум[2]. У 1931—1935 гадах працаваў настаўнікам у Барысаве, у 1937—1941 гг. у рэдакцыях газет «Віцебскі рабочы», «Sztandar Wolności», «Pionier». У гады Вялікай Айчыннай вайны ваенны журналіст. У 1945—1956 гадах загадчык аддзела ў армейскіх газетах.
У 1955 годзе скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна[3]. У 1956—1972 гг. працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Коммунист Белоруссии» і рэдактарам газеты «Голас Радзімы»[3].
У 1969—1972 гадах галоўны рэдактар часопіса «Літаратура і мастацтва».
Творчасць
Л. Я. Прокша пачаў друкавацца ў 1937 годзе[3]. Працаваў на рускай і беларускай мовах.
Сярод яго твораў:
- зборнік нарысаў і апавяданняў «Крыніца прыгажосці» (1960, на рускай мове);
- кнігі памфлетаў «Камедыянты» (1961), «Візітная картка народа» (1972);
- зборнік гымарыстычных апавяданняў «Каб жылося-вялося» (1961), «Не ў гэтым поездзе» (1971), «Зося смяецца» (1982);
- дакументальная аповесць «За Добрыцай-ракой» (1975);
- раман «Пакуль жывеш на свеце» (1980);
- творы для дзяцей і інш.
Узнагароды
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- 2 ордэны Айчыннай вайны II ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Польскі Залаты крыж за заслугі
- медалі
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР
Зноскі
- ↑ БелЭн, 2001
- ↑ Праект «Музей автографа» // ДУ «Гомельская цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. І. Герцэна»(недаступная спасылка) (руск.)
- 1 2 3 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Літаратура
- Гадзінскі А. К. Прокша Леанід Януаравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 4. Накцюрн — Скальскі / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. — 742 с. — 9 500 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 39. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- Праект «Музей автографа» // ДУ «Гомельская цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. І. Герцэна»(недаступная спасылка) (руск.)
- Прокша Леанід Януаравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»