Леанід Яўгенавіч Якубовіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якубовіч. Леанід Яўгенавіч Якубовіч (21 сакавіка 1948, вёска Радкава, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 8 чэрвеня 1970) — беларускі паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся 21 сакавіка 1948 года ў вёсцы Радкава ў сялянскай сям’і. Працаваў паштальёнам, аператарам у аддзяленні сувязі вёскі Чапялі, пасля заканчэння Любанскай завочнай сярэдняй школы (1965) — машыністам на другім Салігорскім калійным камбінаце. У 1967 г. залічаны ў штат рэдакцыі салігорскай раённай газеты «Шахцёр». Завочна вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1969—1970 гг. працаваў у шахце. Трагічна загінуў у шахце. Першы верш надрукаваў у 1965 г. (газета «Чырвоная змена»). Вершы ўключаліся ў калектыўныя зборнікі «Рунь» (1970), «Універсітэт паэтычны» (1971). У 1979 г. выйшаў зборнік вершаў «Я з вамі, вёсны…».
Зноскі
Літаратура
- Леанід Яўгенавіч Якубовіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.