wd wp Пошук:

Леконт дэ Ліль

Шарль Мары Рэнэ Леконт дэ Ліль (фр.: Charles Marie René Leconte de Lisle; 22 кастрычніка 1818, Сен-Поль, Рэюньён, Францыя — 18 ліпеня 1894) — француэскі паэт, тэарэтык мастацтва. Член Французскай акадэміі (з 1886).

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ва ўніверсітэце г. Рэн. Кіраўнік літаратурнай групы «Парнас», якая прытрымлівалася прынцыпаў «мастацтва дpеля мастацтва», «аб’ектывізму». Удзельнік рэвалюцыі 1848 года ў Францыі, паражэнне якой абумовіла песімізм яго творчасці.

Творчасць

Аўтар паэтычных зборнікаў «Антычныя вершы» (1852), «Варварскія вершы» (1862), «Трагічныя вершы» (1884), «Апошнія вершы» (1895), трагедый «Эрыніі» (1873), «Апаланіда» (1888), памфлетаў. Яго творы адметныя моўнай і рытмічнай разнастайнасцю, насычаны культурнымі рэмінісцэнцыямі і алюзіямі.

Беларускія пераклады

На беларускую мову асобныя яго вершы пераклаў Юрка Гаўрук.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Leconte de Lisle // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Charles Marie René Leconte de Lisle // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 29 чэрвеня 2020.
  4. Charles Leconte de Lisle // Académie française Праверана 29 чэрвеня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі рамантызму Катэгорыя·Паэты Францыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be