wd wp Пошук: ⬜

Лешак Дунін-Баркоўскі

Алякса́ндр (Ле́шак) Фердынанд Ду́нін-Барко́ўскі[3] (польск.: Aleksander (Leszek) Dunin-Borkowski, 11 студзеня 1811, вёска Гарадок(укр.) бел., цяпер Залішчыцкі раён, Цярнопальская вобласць — 30 лістапада 1896, Львоў) — польскі публіцыст, палітычны дзеяч.

Біяграфія

Герб графаў Дуніных-Баркоўскіх

Нарадзіўся ў багатай шляхецкай сям’і герба «Лебедзь». Атрымаў хатняе выхаванне. Пазней разам са старэйшым братам Юзафам навучаўся ў львоўскай гімназіі.

Даведаўшыся пра пачатак паўстання 1830—1831, браты накіраваліся ў Польшчу. Лешак прымаў удзел у паўстанні ў чыне падпаручніка, быў ад’ютантам генерала Яна Крукавецкага. У бітве пад Радамам быў паранены.

Пасля сканчэння паўстання пражываў у Караляўцы, дзе вывучаў санскрыт. Вярнуўшыся ў Львоў, распачаў актыўную літаратурную дзейнасць.

Падчас вясны народаў у 1848 годзе — адзін з кіраўнікоў львоўскага Нацыянальнага камітэта(польск.) бел., рэдактар ліста імператару Фердынанду I, у якім былі выкладзены патрабаванні палякаў[4]. Пасля сканчэння рэвалюцыі нейкі час пражываў у Дрэздэне і Познані.

З 1850 года зноў у Галіччыне, але цягам дзесяці гадоў не праяўляў грамадскай актыўнасці. Пасля прызнання аўтаноміі Галіччыны(польск.) бел. вярнуўся да публіцыстычнай і палітычнай дзейнасці. Дэпутат Галіцкага сойма(польск.) бел. (1861—1872). Ініцыятар стварэння і прэзідэнт (1867—1884) Кракаўскага таварыства заахвочвання мастакоў.

Творчасць

Пісаў аповесці, публіцыстычныя артыкулы, перакладаў з некалькіх моў.

Найлепшай з прац стаў зборнік сатырычных фельетонаў «Parafiańszczyzna», першы з якіх апублікаваны 1 сакавіка 1843 ў «Часопісе парыжскіх мод»(польск.) бел.. У 1843 годзе выдаў ва Уроцлаве I том «Parafiańszczyzny», у 1849 годзе ў Познані выйшаў II том. Кніга асуджала найвышэйшыя слаі галіцыйскага грамадства. Ужо пасля выхаду першага тому ў Галіччыне выбухнуў вялізны літаратурны скандал. Рэакцыя каталіцкага духавенства была настолькі рэзкаю, што ў другім томе Баркоўскі больш не закранаў «набожную» тэматыку.

Сярод іншых твораў: «Kozak», «Orły z Herburtów» (1838), «Niepowieści i nierozprawy» (1846), «Cymbalada» (1845, 1848)[5].

Увайшоў у гісторыю польска-ўкраінскіх і польска-расійскіх стасункаў сваім афарызмам (1861): «Niema Rusi — jest Moskwa i Polska!»[6][7][8][9][10][11]. Гэты афарызм лаканічна выказаў погляды той (даволі значнай) часткі еўрапейскай[12] і асабліва польскай інтэлігенцыі, якая «прымала як нешта цвёрда ўсталяванае» тэорыю[13][14][15] Францыска Духінскага і падзяляла яго погляды на неабходнасць адзінства «арыйскіх» Польшчы і Русі (Украіны) супраць «туранскай» Масквы (Масковіі).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143957562 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. ↑ Личаківський некрополь — С. 66.
  3. ↑ Aleksander Leszek Ferdynand hr. Dunin-Borkowski z Borkowic h. Łabędź(польск.)
  4. ↑ Ф. И. Свистун. Прикарпатская Русь подъ владѣниемъ Австріи. Архівавана 19 верасня 2009. Часть первая. Львов, 1895. — Стр. 257—259.
  5. ↑ Borkowski Dunin Leszek(польск.)
  6. ↑ Jacek Kloczkowski. Jak rozwiązać spór polsko — ukraiński?(польск.)
  7. ↑ Ф. И. Свистун. Прикарпатская Русь подъ владѣниемъ Австріи. Часть вторая (1850—1895). Архівавана 19 верасня 2009. Львов, 1896. — Стр. 155.
  8. ↑ Іван Франко. Українська література в 1904 році Архівавана 21 лютага 2007.(укр.)
  9. ↑ Микола Легкий. Чотири маловідомі праці Івана Франка. Українське літературознавство. Зб. наук. праць, 2006, вип. 68, с. 366—399
  10. ↑ Иван Франко. Южнорусская литература(руск.)
  11. ↑ Дідицький Богдан (Феодосій) Андрійович(укр.)
  12. ↑ Н. Я. Данилевский. Россия и Европа.
  13. ↑ В. М—н. Духинский (Франциск). (ЭСБЭ)(руск.)
  14. ↑ Іван Лисяк-Рудницький. Францішек Духінський та його вплив на українську політичну думку Архівавана 21 мая 2011.(укр.)
  15. ↑ Ф. И. Свистун. Прикарпатская Русь подъ владѣниемъ Австріи. Часть вторая (1850—1895). Архівавана 19 верасня 2009. Львов, 1896. — Стр. 105

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be