wd wp Пошук:

Леў Абрамавіч Плоткін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Плоткін. Леў Абрамавіч Плоткін (28 снежня 1905, Гомель — 15 красавіка 1978, Ленінград) — савецкі літаратуразнавец, літаратурны крытык, Доктар філалагічных навук, прафесар, член Саюза пісьменнікаў СССР (1934).

Біяграфія

Скончыў літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1930). Асістэнт, дацэнт кафедры рускай літаратуры Варонежскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, дзе абараніў кандыдацкую дысертацыю (1934). Вучобу ва ўніверсітэце сумяшчаў з працай у газеце «Камуна» (адзін час рэдагаваў літаратурны дадатак да яе — «Тыдзень»). Актыўны ўдзельнік літаратурна-грамадскага жыцця Варонежа. Удзельнічаў у арганізацыі часопіса «Пад’ём» (1931), быў членам яго рэдакцыйнай калегіі і сталым аўтарам.

З 1936 жыў у Ленінградзе. З 1938 г. намеснік дырэктара Інстытута рускай літаратуры (Пушкінскі Дом)(руск.) бел., у 1949—1971 гг. прафесар кафедры савецкай літаратуры Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта.

Аўтар каля 15 кніг, у тым ліку некалькіх кніг пра Д. І. Пісарава, літаратурна-крытычных нарысаў пра В. Панову (1962), Д. Граніна (1975). Пасмяротна выйшаў зборнік артыкулаў «Пісьменнік і эпоха» (Ленінград, 1981).

Зноскі

  1. 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be